Усевалад Сцебурака. У маёй ДНК — ген зямлі. Верш
Усевалад Сцебурака апублікаваў у фэйсбуку новы верш.
У маёй ДНК — ген зямлі —
жвір драбнюткі з палеткаў радзімы,
бы ў Місімы гарачы пясок Івадзімы,
як бялюткі вапняк каталонскі ў Далі.
І не выдзьмуць яго, не змыць
ні вятрам, ні халодным залевам.
Іх вялікасцям каралевам
у каштоўны дарунак не збыць.
І хаця ён за пер'е лягчэй
ды трымае мацней катвігі
човен мой, што ідзе то на родныя крыгі,
то на зоры чужыны, што свецяць ярчэй.
Ген зямлі лучыць з ёю ў адно —
лес і лёс — гэта ўжо незваротна
прыжыццёва і пасмяротна
неба гэта і гэтае дно.






«Бацька заўсёды дарыў свае кнігі ад усяго сэрца і ад усёй душы». Упершыню адной кнігай сабраны аўтографы Якуба Коласа
Каментары
11
mikola/адказаць/сачыць28.09.2023
ne narmalny vers....
11
Гы/адказаць/сачыць28.09.2023
⤷ Žvir, а пра вас таксама ўзгадалі ў гэтым вершы)
11
Žvir/адказаць/сачыць28.09.2023
⤷ Гы, ja pastaviŭ vam minus...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Пад Масквой забілі былога ўкраінскага дэпутата Ківу
 6
У Луганску падарвалі машыну з мясцовым «дэпутатам»
 1
Экс-кіраўнік МЗС Кітая Цынь Ган памёр з-за катаванняў ці суіцыду ў вайсковым шпіталі Пекіна — Politico
 2
Скандал вакол перадачы «Белсат» — падрабязнасці
 16
Памерла Людміла Бржазоўская
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера