Настаўніцу геаграфіі з Мінска асудзілі на тры гады «хатняй хіміі» за ўдзел у акцыях пратэсту
У судзе Фрунзенскага раёна 19 верасня асудзілі Ірыну Мажарскую паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Прысуд вынес суддзя Андрэй Млечка, паведамляюць праваабаронцы.
Ірына — цяпер ужо былая настаўніца геаграфіі мінскай гімназіі №25 імя Рымы Шаршнёвай. Яна рыхтавала вучняў да ўдзелу ў рэспубліканскай алімпіядзе, была кіраўніцай каманды горада Мінска па геаграфіі. Летась адзін з яе вучняў на алімпіядзе атрымаў дыплом трэцяй ступені па геаграфіі, а адміністрацыя гімназіі выказвала Ірыне словы падзякі за добрую працу.
Як паведаміла прэс-служба пракуратуры, настаўніца нібы «супрацьпраўнымі паводзінамі падала маладым людзям негатыўны прыклад».






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Сілавікі затрымалі дырэктара аўтацэнтра Mercedes-Benz
 14
Дзве прыгажуні і асабісты доктар: як Лукашэнка ездзіць за мяжу / Дэпутаты хвалююцца за начальства. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 7 снежня
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера