Знайсці
28.09.2023 / 16:358РусŁacБел

Выйшлі на волю Алег Рудакоў з жонкай, іх збіраюцца дэпартаваць

Былы кіраўнік Таварыства беларускай культуры ў Іркуцку Алег Рудакоў і ягоная жонка Вольга выйшлі на волю пасля 30 сутак арышту, паведамляе агенцтва BPN. «Алега і Вольгу адпусцілі некалькі дзён таму, але сказалі рыхтавацца да суда па дэпартацыі ў Расію», — цытуе «Радыё Свабода» суразмоўцу агенцтва.

Алег і Вольга Рудаковы каля хаты ў Бяздзедавічах

Муж і жонка Рудаковы былі затрыманыя 24 жніўня ў Полацкім раёне і асуджаныя па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Рудаковых затрымалі ў іх доме ў вёсцы Бяздзедавічы.

«Міліцыя сказала, што іх адвязуць у горад на размову гадзіны на тры, таму яны не бралі з сабой зменных рэчаў і сродкаў гігіены».

Але іх падманулі, асудзіўшы на 30 сутак арышту кожнага.

Алег Рудакоў нарадзіўся ў Беларусі. Больш за 30 гадоў пражыў у Расіі, стварыў і на працягу 17 гадоў узначальваў у Іркуцку Таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага.

У 2020 годзе канчаткова вярнуўся ў Беларусь. Яго жонка Вольга вядзе майстар-класы па традыцыйным беларускім гафце ў полацкім Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я.

У красавіку 2010 года ўказам Аляксандра Лукашэнкі Рудакоў быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны «за заслугі ва ўмацаванні культурных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй, вялікі асабісты ўнёсак у захаванне традыцый беларускай культуры».

Чытайце таксама:

Беларус з Байкала Алег Рудакоў вярнуўся на радзіму і праз 35 гадоў наноў абжываецца ў бацькоўскай хаце

Затрымалі доктара санаторыя «Пралеска» і супрацоўнікаў «Беллакта»

Баранавіцкага пенсіянера асудзілі за лайк пад публікацыяй пра Лукашэнку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
29.09.2023
Калматы Вожык, бо нас лічаць Расеяй. У Латвіі так дакладна. Вось што напісана у іх прапанове канфіскацыі аўтамабільных сродкаў на беларускіх нумарах - АЎТО НАБЫТАЕ Ў РАСЕІ. То бок яны нас ужо запісалі ў Расею. Таму і спульваюць перарабленцаў розных да нас.
1
Сморгонь/адказаць/сачыць
30.09.2023
Крокус, так пусть валит в Польшу или матушку Вильню.
01.10.2023
Сморгонь, лепей ты валі ў рашку, а беларусам месца ў Беларусі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031