Знайсці
28.09.2023 / 19:04РусŁacБел

Мінабароны Беларусі заявіла, што сёння польскі верталёт двойчы заляцеў на тэрыторыю Беларусі

Міністэрства абароны сцвярджае, што ў 15:20 верталёт перасек граніцу і заляцеў на 1,5 кіламетра. Праз гадзіну верталёт нібыта паўторна парушыў дзяржаўную мяжу, заляцеўшы на 300 метраў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

Паведамляецца, што ў паветра падымалася дзяжурная авіяцыя.

Цяпер МЗС рыхтуе адпаведную ноту польскаму боку.

Гэта ўжо трэці інцыдэнт падобнага кшталту за апошнія два месяцы. 1 верасня Памежны камітэт Беларусі заяўляў, што польскі верталёт Мі-24 парушыў мяжу і нібыта заляцеў на 1200 м углыб Беларусі. Далей у МЗС быў выкліканы часовы павераны ў справах Польшчы, а польскія вайскоўцы назвалі абвінавачанні ДПК «хлуслівымі» і заявілі, што гэта «правакацыя».

Перад гэтым 1 жніўня стала вядома пра парушэнне польскай паветранай прасторы з боку Беларусі двума верталётамі. Беларускі бок факт парушэння таксама настойліва адмаўляў.

Чытайце таксама:

«Не расцэньваем гэта як правакацыю». Хрэнін назваў інцыдэнт з польскім верталётам памылкай лётчыкаў

Верталёт сапраўды перасек польскую мяжу, але невядома чый — Беларускі Гаюн

«Правакацыя і хлуслівыя абвінавачанні». У польскім войску адмаўляюць, што іх верталёты заляталі на беларускую тэрыторыю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера