Знайсці
29.09.2023 / 18:596РусŁacБел

«Цяпер стала ясна, чые былі мільёны». Хто той беларус, якога арыштавалі ў ЗША за парушэнне санкцый

Нядаўна паведамлялася, што арыштаваны ў ЗША грамадзянін Беларусі Сяргей Карпушкін пайшоў на здзелку са следствам, каб зменшыць тэрмін зняволення. «Наша Ніва» распытала пра яго ў беларускіх бізнэсоўцаў.

Сяргей Карпушкін нарадзіўся ў 1976-м у казахстанскім Цеміртау. Крыніца: база «Пашпарт». Фон: belsteel.com

Сяргей Карпушкін прызнаў віну ў дапамозе абыходу амерыканскіх санкцый супраць звязанага з Расіяй украінскага бізнэсмена Сяргея Курчанкі.

А менавіта Карпушкін прызнаў, што ўдзельнічаў у схеме з закупкай металу ў кампаній падсанкцыйнага ўкраінца на 140 мільёнаў долараў. 

Карпушкін мае кампенсаваць 4,7 мільёна прыбытку. 

У схемах Карпушкін дзейнічаў пад сцягам сваёй амерыканскай кампаніі Cogentra — дыстрыб'ютара Беларускага металургічнага завода ў ЗША. 

Сяргей Курчанка — 38-гадовы ўкраінскі бізнэсовец, звязаны з Віктарам Януковічам і яго кланам. Ва Украіне яго называлі «галоўным фінансістам сям'і Януковіча», якому аддавалі выгадныя дзялянкі бізнэсу. Ëн быў не проста кашальком сям'і, ён быў яшчэ чалавекам, на якога «Масква паказала пальцам», якому дазволілі зарабіць капітал на гандлі расійскім газам і нафтапрадуктамі. Курчанка ўцёк з Украіны ў 2014 годзе разам з Януковічам і яго набліжанымі. Супраць яго ва Украіне заведзена крымінальная справа, яго шукае і Інтэрпал. Дзе жыве Курчанка пасля 2014-га — невядома, але можна меркаваць, што ў Расіі, дзе атабарыліся і сам Віктар Януковіч, і яго світа.

Што Карпушкін за чалавек і як лёс звёў яго з Курчанкам? 

«Наша Ніва» знайшла суразмоўцаў, якія ў агульных рысах патлумачылі сэнс сяброўства Карпушкіна з Курчанкам, а таксама іх матывы. 

У 2014-м супраць Курчанкі былі ўведзеныя санкцыі Еўрасаюза, ЗША і Канады.

У Курчанкі знікла магчымасць дзейнічасць у бізнэсе ад свайго імя. 

Лёс Карпушкіна, вядома, развіваўся іначай. 

Гэты 47-гадовы ўраджэнец Карагандзінскай вобласці Казахстана з талентам да фінансаў у 2000-х апынуўся на БМЗ, дзе адпрацаваў усяго пару год і звольніўся. Але далёка ад БМЗ ужо ніколі не адыходзіў, бо зразумеў, як можна зарабляць на сяброўстве з заводам. 

Карпушкін дамовіўся на дыстрыб'юцыю прадукцыі БМЗ — а гэта вельмі салодкая сфера. 

«Закупачная цана на лом у Беларусі ўдвая ніжэйшая за цэны ў сярэднім па свеце, але ёсць нюанс — закупляць у Беларусі лом можа толькі той, у каго ёсць ліцэнзія. Такіх у нас толькі дзве кампаніі, у прыватнасці, БМЗ. Адпаведна, купляючы лом танней, маеш ніжэйшы сабекошт.

Прадукцыя БМЗ супертанная, і сэнс большасці схематозаў вакол завода ў тым, каб узяць гэтую танную прадукцыю па такой цане і зарабіць на перапродажы.

Каб табе дзяржаўны завод адпусціў прадукцыю, трэба мець адносіны з тымі, хто прымае рашэнні. Вельмі часта — карупцыйныя адносіны», — расказаў суразмоўца «Нашай Нівы». 

Адпрацаваўшы на БМЗ, Карпушкін пайшоў у трэйдынг металаў і браў прадукцыю на заводзе, расказалі нам прафесійную гісторыю Карпушкіна знаёмыя з сітуацыяй. 

«Ён стаў прафесійным трэйдарам, працягваў расці, гандляваць не толькі бээмзэшным металам. Але ў гэтым бізнэсе сэнс у тым, што ты не можаш стаць буйным трэйдарам без буйнога капіталу. Трэйдынг металаў — гэта вельмі капіталаёмісты бізнэс, і твой прыбытак вагаецца ў межах 1—3% ад сумы кантракта. Ты купляеш танней, прадаеш даражэй, на розніцу жывеш», — тлумачыць інсайдар. 

Пошук тых, у каго ёсць грошы, і вывеў Карпушкіна на Курчанку. Так яны і зблізіліся, хоць дакладнай гісторыі, як гэта адбылося, ніхто, апроч іх, не раскажа. 

Курчанка як мінімум разумеў сэнс бізнэсу Карпушкіна, таму што сам займаўся трэйдынгам. Разумеў, што трэйдынг — гэта тая гісторыя, куды не страшна засунуць грошы і адкуль іх можна імгненна дастаць. А Карпушкін — прафесіянал свайго бізнэсу. 

«Карпушкін, я лічу, гандляваў на грошы Курчанкі. Гэта, па-мойму, і ёсць тое, што іх звязвае», — сказаў «Нашай Ніве» беларускі бізнэсовец. 

Пры гэтым, як кажуць інсайдары, Карпушкін актыўна шукаў, куды можна засунуць грошы яшчэ.

«Наколькі я ведаю, беларусы і еўрапейцы з Карпушкіным супрацоўнічаць асцерагаліся, таму што не ясна было, адкуль у яго дзясяткі мільёнаў долараў — зарабіць іх сам ён не мог, але казаў, што грошы ягоныя, што выглядала падазрона. Цяпер стала бадай ясна, чые насамрэч гэта былі мільёны», — дадаў абазнаны суразмоўца. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Акно ў Еўропу для «Гродна Азоту». Як Узбекістан дапамагае Беларусі абыходзіць забарону і прадаваць у ЕС угнаенні падсанкцыйнага прадпрыемства

10 гадоў «Штадлеру»: работы няма, а інжынераў вывозяць у Еўропу і Казахстан

Беларусь з групай дыктатарскіх рэжымаў спрабавала праз ААН асудзіць санкцыі супраць сябе. Але нават Кітай не падтрымаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
49
Панылы сорам
6
Ха-ха
6
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
15
2
Сын расейцаў - не з'яўляецца беларусам пакуль не дакажа/адказаць/
29.09.2023
Карпушкин.... ахахахах тыповая беларускае прозвішча... (Як і ў большасці фанатаў дыктатуры) Я адгадаю адкуль яго продкі)))
30.09.2023
Чаму артыкул пра "беларуса"?
0
Пытанне /адказаць/
30.09.2023
Хто той беларус, якога арыштавалі ў ЗША за парушэнне санкцый, - гэта 47-гадовы ўраджэнец Карагандзінскай вобласці Казахстана з рускім прозвішчам Карпушкін. Пры чым тут беларусы? Гэта рускі махляр.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930