Знайсці
30.09.2023 / 12:233РусŁacБел

У Чэхіі затрымалі беларуса, які перавозіў у цеснай машыне 33 мігранты

Замест палетаў з таварам у VW Crafter была неверагодная колькасць мігрантаў: 33 чалавекі, уключаючы жанчыну і трох дзяцей. 33-гадовага беларуса арыштавалі, яму пагражае да васьмі гадоў турмы, пішуць novinky.cz.

VW Crafter. Ілюстрацыйнае фота: Wikimedia Commons

Аўтамабіль у аўторак быў спынены для праверкі на дарозе за 145 кіламетраў ад Прагі. Замест тавараў там знайшлі велізарную колькасць мігрантаў.

Усе яны былі затрыманыя паліцыяй і дастаўленыя ў дэпартамент паліцыі ў Іглаве.

«Паколькі ў гэтых асоб не было ніякіх дакументаў, якія давалі б ім права заставацца ў Чэхіі, пасля правядзення неабходных дзеянняў па ідэнтыфікацыі асобы яны атрымалі загады аб выездзе, якія абавязваюць іх пакінуць Чэшскую Рэспубліку на працягу сямі дзён», — сказала прадстаўнік паліцыі.

Адзіным чалавекам, якога не адпусцілі, быў кіроўца-беларус. Яго даставілі ў паліцэйскі ўчастак, дзе яму было выстаўлена абвінавачванне ў злачынстве па арганізацыі і незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы.

З-за вялікай колькасці людзей, якім было цесна ў літаральна нечалавечых умовах у грузавым адсеку, ягоныя дзеянні будуць ацэненыя стражэй. Беларусу пагражае да васьмі гадоў зняволення.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3
30.09.2023
idyiot....
4
Максим Дизайнер/адказаць/
30.09.2023
Новые сомалийские эвропейцы,
0
Правдорез /адказаць/
30.09.2023
По-максимуму этому дауну!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930