Знайсці
30.09.2023 / 12:463РусŁacБел

У Беларусі зноў перакрыты тэмпературны рэкорд дня. Так цёпла было ў 1988-м

Таксама абноўлены гістарычныя максімумы больш як на 90% метэастанцый, паведамляе «Позірк».

Фота: Наша Ніва

29 верасня ў Лельчыцах на поўдні Гомельскай вобласці паветра прагрэлася да 26,5 градуса цяпла. Ранейшы гістарычны максімум быў зарэгістраваны тамсама ў 1988 годзе (25,1).

Перапісаны рэкорды на 44 з 48 метэастанцый, за якімі вядзецца назіранне (92%), у тым ліку ў сталіцы і чатырох абласных цэнтрах.

Чатыры з 44 перапісаных рэкордаў адносяцца да 1965 года, шэсць — да 1981-га, 13 — да 1988-га, адзін — да 1999-га, 19 — да 2007-га, адзін — да 2012-га.

Напярэдадні, 28 верасня, абнавіўся абсалютны максімум дня, які трымаўся з 1942 года (26,6 градуса ў Брэсце супраць 25,8 у Пінску). А з пачатку верасня зарэгістраваныя 163 тэмпературныя рэкорды.

1 кастрычніка стане халадней.

Умовы надвор'я будзе вызначаць франтальны раздзел, пахаладанне прынясуць вятры з Балтыкі. Уначы на ​​большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы. Днём пераважна без ападкаў. Ноччу +7..+13°С, днём +14…+20°С. У Мінску чакаецца +15..+17°С

У панядзелак без ападкаў. Ноччу +4.. +9°С, месцамі да +12°С, днём +14..+20°С. У Мінску +16°С.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
30.09.2023
U mianie chibiskus u hetym hodzie ačuniaŭ, uvieś u kvietkach, ad siaredziny žniŭnia i dasiul. Darečy, pamiataju, jak u niejki hod, u nuliavych, 30 vieraśnia bylo +31. A tut niešta nia toje pišuć.
01.10.2023
Жір, тут пра Беларусь пішуць, а не пра вашу краіну. ці дзе вы зараз там?
01.10.2023
антижир, u Dokšycach my jość, dzie i zaŭždy, apošnija 72 hady. Z jakoha heta času Dokšycy pa-za miežami Biełarusi apynulisia ? A vy spynicie kryvić maju mianušku, inakš paprašu varon, kab jany na vas svoj pamiot skidali... Vam heta treba ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031