Знайсці
30.09.2023 / 13:287РусŁacБел

Легенда вяртаецца. З'явіўся трэйлер новага фільма пра Зора

Вестэрн пра таямнічага мсціўцу ў масцы, капелюшы і плашчы зняў рэжысёр выдатнага іспанскага серыяла «Папяровы дом».

Скрыншот відэа трэйлера

Афіцыйны ролік паказала кампанія Media Rights і ён доўжыцца ўсяго толькі 20 секунд, за якія гледачы даведаюцца, што «легенда вярнулася». І мяркуючы з інтрыгоўных кадраў, вяртанне Зора будзе вельмі падобна да арыгіналу 1975 года — хоць бы з-за атмасферы і дэкарацый, піша Tochka.by.

Серыял будуць круціць на стрымінгу Prime Video. А сама прэм'ера «Зора» адбудзецца ўжо 15 кастрычніка. Там будзе 10 эпізодаў.

Рэжысёрам праекта выступіў Хаўер Кінтас, які працаваў над адным з самых папулярных серыялаў «Папяровы дом» (Іспанія).

Калі казаць пра калектыў «Зора», у серыяле сыграюць іспанскія і мексіканскія акцёры: Мігель Бернарда, Рэната Нотні, Эміліяна Сурыта і многія іншыя.

«Серыял раскажа арыгінальную гісторыю знакавага героя, якая будзе паважаць ДНК франшызы, а таксама пакажа сюжэтныя лініі з актуальным, сучасным зместам, моцнымі жаночымі гераінямі і адсылкамі да поп-культуры», — так апісаў фільм прадстаўнік кампаніі Чарльз Тулуза.

У фільме «Зора» 1975 года сыграў сам Ален Дэлон, але нашаму гледачу запомнілася сучаснейшая амерыканская кінаадаптацыя — «Маска Зора» з Антоніа Бандэрасам, Кэтрын Зэтай-Джонс і Энтані Хопкінсам.

Чытайце таксама:

Гільдыя сцэнарыстаў Галівуда афіцыйна завяршыла страйк. Аўтары пагадзіліся на ўмовы прадзюсараў

У Латвіі рэканструявалі аўтамабіль з культавага савецкага баевіка

«Небаракі» Ёргаса Ланцімаса атрымалі «Залатога льва» на Венецыянскім кінафестывалі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
30.09.2023
Толькі 1975 год, толькі Дэлон. Астатняе .....
1
Кінолаг/адказаць/
30.09.2023
Втуоаі, не, на Зянона працуе КДБ. 
1
Ганьба/адказаць/
30.09.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031