У Брэсце прапала 26-гадовая грамадзянка Польшчы
26-гадовая грамадзянка Польшчы Паўліна Мацкевіч знікла ўчора позна ўвечары.
Як паведамляецца, 29 верасня каля 22.00 дзяўчына знаходзілася на вул. Маладагвардзейскай, адкуль сышла ў невядомым кірунку.
Прыкметы зніклай: рост 160 см, нармальнага целаскладу, валасы рудыя, доўгія (дрэды ніжэй за пояс).
Адзенне: чорная мантыя, ружовая футболка, каляровыя ласіны.
Асаблівыя прыкметы: Пірсінг ў носе.
Пры сабе мела паясную сумку.
Усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй пра зніклую, просяць паведаміць праз тэлефон: +375-29-776-63-39 (viber/whatsapp/telegram).
Чытайце таксама:
У Эстоніі 85-гадовы мужчына стаў ахвярай нахабных злодзеяў. На дапамогу прыйшлі мясцовыя беларусы
Прапала сувязь з адным з «рэйкавых партызан». Сваякі зняволенага асцерагаюцца найгоршага





