Знайсці
30.09.2023 / 21:26РусŁacБел

Супрацоўніка царквы аштрафавалі за несанкцыянаваны хрэсны ход

Летам гэтага года група з дзесяці чалавек прайшла шэсцем па вясковай дарозе ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Само мерапрыемства было ўзгоднена з аблвыканкамам, але, магчыма, удзельнікі парушылі маршрут, бо 15 верасня арганізатара шэсця прызналі вінаватым у несанкцыянаваным пікетаванні і аштрафавалі на 740 рублёў, паведамляе «Хрысціянская візія».

У пастанове, размешчанай на партале pravo.by, сказана, што Б. «правёў у 18 гадзін 50 хвілін іншае масавае мерапрыемства», «вінаватым сябе цалкам не прызнаў». Справа разглядалася ў дачыненні да супрацоўніка храма, які жыве ў Бешанковічах (Віцебская вобласць) і працуе памочнікам благачыннага па будаўніцтве храма прарока Іллі, даведаўся «Позірк».

Благачынным цэркваў Бешанковіцкага раёна з'яўляецца протаіерэй Мікалай Кісель, а настаяцелем храма прарока Іллі — протаіерэй Віталь Кісель.

Чытайце таксама:

Падтрымайце палітвязня Анатоля Пугача, які хварэе на анкалогію

«Забяспечыў доступ супрацоўніка міліцыі да экстрэмісцкіх матэрыялаў, тым самым распаўсюдзіў гэту прадукцыю». У Беразіне чалавека асудзілі з такой фармулёўкай

Палітзняволеную маці дваіх непаўналетніх дзяцей будуць судзіць паводле пяці крымінальных артыкулаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031