Знайсці
01.10.2023 / 19:2810РусŁacБел

У меркаванай рэзідэнцыі Лукашэнкі ў цэнтры Мінска зарэгістраваны «Фонд Першага»

Мінюст Беларусі зарэгістраваў «Фонд Першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Фонд Першага». На запіс у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і ІП звярнуў увагу юрыст Юрый Чавусаў.

Фонд зарэгістраваны 25 кастрычніка 2022 года рашэннем № 54 па адрасе: Мінск, вуліца Чырвонаармейская, 15. Менавіта там знаходзіцца загадкавая новая рэзідэнцыя са спа-цэнтрам, басейнам, канферэнц-залай, рабочым кабінетам і спальняй, паведамляе Reform.by.

Выданне атрымала падрабязную выпіску з рэгістра, але яснасці, што гэта за фонд, больш не стала. У выпісцы няма ніякіх кантактных даных або інфармацыі аб заснавальніках фонду. Ёсць толькі інфармацыя аб ведамаснай падпарадкаванасці — «іншыя юрыдычныя асобы без ведамаснай падпарадкаванасці». У якасці формы ўласнасці пазначана «маёмасць недзяржаўных юрыдычных асоб без дзяржаўнага і замежнага ўдзелу».

Дакументацыю на новы аб'ект у сваё распараджэнне атрымалі былыя сілавікі з «Белпол». Па інфармацыі «Нашай Нівы», тая рэзідэнцыя планавалася пад старшыню Усебеларускага народнага сходу.

Лукашэнка 21 верасня быў вымушаны асабіста каментаваць інфармацыю аб новай рэзідэнцыі. Ён заявіў, што вырашыў сабраць пад адзін дах усе фонды, якія ўлады закрылі.

Чытайце таксама:

«Усе фонды, якія мы закрылі, сабраць пад адзін дах». Лукашэнка апраўдваўся адносна новай рэзідэнцыі

У цэнтры Мінска пабудаваная рэзідэнцыя старшыні Усебеларускага народнага сходу? Там ён зможа не толькі працаваць і жыць, але і лячыцца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
02.10.2023
Параноік баіцца што яго будуць бамбіць самалёты НАТА вось і хаваецца ў цэнтры Менска, спадзяецца што центр бамбіць нябудуць
0
Золотой Ерш/адказаць/сачыць
02.10.2023
ага. так і прэдстаўляецца - выходзіць з параднага, спускацца па дварцовай (а яна там нібы дварцовая) лесвіцы, сядае ў альтанцы і маша ручкай мінакам... так?)
0
Все очевидно/адказаць/сачыць
02.10.2023
Семейка разрастается, ей нужны новые площади и гектары для своих забав и утех. А народец будет ютиться в затхлой конуре 30 м2 в панельном гетто. И второй фонд для этого и нужен, чтобы туда пристроить своих, и потом через него отмывать миллионы. Посмотрите расследования навального за 2020 год про димона, как через «благотворительные» фонды олигархи там пилят деньги и выводят их на дворцы путину и ко. Аналогичные кремлевские схематозы будут и здесь. Они много чего друг у друга перенимают.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031