Знайсці
02.10.2023 / 07:101РусŁacБел

У Мінску на пенсіі працуе 17 чалавек, якім болей за 90 гадоў

Увогуле кожны пяты пенсіянер, які пражывае ў Мінску, працягвае працоўную дзейнасць, паведаміла намеснік старшыні Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Вольга Васілеўская, піша «Спутнік».

Фота: «Наша Ніва»

«Сёння, калі паглядзець статыстыку, толькі ў горадзе Мінску звыш 300 тысяч чалавек, якім болей за 65 гадоў. Дваццаць адсоткаў з іх усё яшчэ працягваюць працоўную дзейнасць», — сказала яна ў эфіры тэлеканала СТБ.

Пры гэтым, па яе словах, ёсць людзі, якім споўнілася 90 і больш гадоў, і яны да гэтага часу працягваюць працаваць.

Таксама ў Мінску пражывае 89 чалавек, якія перасягнулі стогадовы рубеж.

Па стане на 1 студзеня 2023 года, у краіне пражывала больш за 1,5 мільёна грамадзян ва ўзросце 65 гадоў і болей. З гэтага вынікае, што кожны шосты жыхар краіны — пажылы.

Чытайце таксама:

У Беларусі жыве паўтара мільёна чалавек ва ўзросце ад 65 гадоў

Мінпрацы назвала памер сярэдняй пенсіі пасля павышэння

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
02.10.2023
Ізноў пачалі падводзіць базу пад павышэння пенсійнага ўзросту. Павышайце сілавікам. Да 60-ці гадоў. Адчапіцеся ад працоўных людзей.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031