Знайсці
02.10.2023 / 12:3214РусŁacБел

«Вельмі гарачая тэма — гэта выбары». Лукашэнка даручыў Качанавай падключыць усіх, каго трэба, на дапамогу ЦВК

Нягледзячы на тры гады няспынных рэпрэсій, Аляксандр Лукашэнка не пачуваецца ўпэўнена наконт будучых выбараў. Праверыць гатоўнасць апарату да іх ён даручыў старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлі Качанавай.

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Наталляй Качанавай, 2 кастрычніка

«Вельмі гарачая тэма — гэта выбары. Я прасіў бы вас перш за ўсё, Адміністрацыю прэзідэнта, калі трэба, парламент (ніжнюю палату) падключыцца да правядзення гэтых выбараў. Тым больш вы — упаўнаважаны па Мінску», — звярнуўся Лукашэнка да Качанавай.

Паводле яго, «Мінск заўсёды ў нас вылучаўся нейкай асаблівасцю».

«Як тут ідуць справы?» — удакладніў Лукашэнка ў Качанавай і нагадаў, што даўно ішла размова пра тое, каб паглядзець, наколькі гатовыя да правядзення маючых адбыцца выбараў усе органы ўлады, і пры неабходнасці пасадзейнічаць Цэнтральнай выбарчай камісіі.

«Трэба ЦВК дапамагчы. Таму што ў нас няма такіх створаных бюракратычных сістэм, адміністрацыйных, якія б займаліся выбарамі, акрамя Цэнтральнай выбарчай камісіі. Астатнія, так бы мовіць, на аматарскіх пачатках», — растлумачыў ён і дадаў, што «гэтае пытанне трэба трымаць пад кантролем».

Адзіны дзень галасавання па выбарах у саветы розных узроўняў адбудзецца 25 лютага 2024 года. 

Чытайце таксама:

Качанава не гатовая быць прэзідэнтам, у яе непераадольная перашкода

«Могуць прыехаць». Карпенка пракаментаваў адсутнасць выбарчых участкаў за мяжой

Лукашэнка даў наказ чыноўнікам выбраць дэпутатаў, якіх пасля «абяруць», і не хаваць гэтага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
гадкі я/адказаць/
02.10.2023
дык і гэта яшчэ не ягадкі. гэта выбары ўсяго толькі ў саветы. а калі ў яго там чарговыя перавыбары?
02.10.2023
SHOS, вообщето большинство там нищие . И все равно готовы за эти подачки сажать убивать и тд.
0
Улад/адказаць/
02.10.2023
Нічога гарачага гэтым разам не будзе. На галасаванне пойдуць толькі дурні + ссілкаваныя пралетарыі (на датэрміновае) + вертыкальныя. Спіс "народных выбраннікаў" будзе вядомы яшчэ за пару тыдняў да дня "выбараў".
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031