Знайсці
02.10.2023 / 15:363РусŁacБел

Мінчуку за каментары ў інтэрнэце далі «хатнюю хімію» і прысудзілі гіганцкі штраф

3 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска быў агучаны прысуд 51-гадоваму інжынеру Сяргею Качуку. Ён асуджаны да пяці гадоў хатняй хіміі. Таксама ён мусіць выплаціць 200 базавых велічыняў штрафу (7 400 рублёў).

Яго прызналі вінаватым адразу па двух артыкулах:

  • ч. 1 арт. 366 (гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак)
  • і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса.

Вырак агучыла суддзя Юліяна Шчэрба.

Сяргею ў віну ставіліся каментары ў тэлеграме ў бок супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і КДБ, якія ён нібыта пакідаў у сацсетках са жніўня 2021-га па люты 2022 года.

Згодна з пазіцыяй абвінавачання, Качук імкнуўся паказаць іх «у зневажальным становішчы ў вачах шырокай грамадскасці». Некаторыя з каментароў — у бок супрацоўніка КДБ — абвінавачанне кваліфікавала не толькі паводле арт. 369, але і паводле ч. 1 арт. 366 Крымінальнага кодэкса — як пагрозу гвалту.

Мужчына прызнаў віну і распавёў, што ён сапраўды пакідаў каментары ў чаце пад публікацыямі. 

Сяргей добраахвотна кампенсаваў сродкі, якія расцанілі як прынесеную шкоду. Ён выплаціў аднаму з пацярпелых 2000 рублёў, аплаціў дзяржпошліну — 111 рублёў. 

Вядома, што мужчыну затрымлівалі, але потым вызвалілі з-пад варты: да суда ён знаходзіўся на волі пад закладам у 7400 рублёў.

Чытайце таксама:

Сілавікі затрымалі жыхара Салігорска нібыта за перапіску з батальёнам «Тэрор»

У Рэчыцы пачынаецца суд над Палінай Шарэндай-Панасюк. Яе збіраюцца трэці раз пакінуць за кратамі

«Як усе, ходзіць на працу». Што вядома пра палітзняволенага дырэктара крамы Symbal.by Паўла Белавуса

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
02.10.2023
Dobra zrabili ! Znaisou u *Internece* zabavu ?...51 god ! Dzetki malyja nihai zabauljaiuca ! U *IH* USIO pad Kantrolem !
02.10.2023
сознался+- не жаль. ....так і трэба ...звычайны беларус
02.10.2023
так, распавядзіце калі ласка, мой герой, калькі хвілін вы здольныя вытрымліваць катаванне электрычным струмам?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031