Знайсці
02.10.2023 / 16:256РусŁacБел

«Рашэнні рэжыму папаўняюць спіс злачынстваў». Рада БНР на завядзенне крымінальнай справы

Рада БНР адрэагавала на завядзенне крымінальнай справы, заявіўшы, што гэта не паўплывае на працу інстытуцыі.

«Гэты факт ніякім чынам не паўплывае на дзейнасць Рады БНР, яе ўзаемадзеянне з дэмакратычнымі сіламі Беларусі і яе падтрымку беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць за свабоду і незалежнасць Украіны.

Больш за тое, заведама незаконныя і абгрунтаваныя экстрэмісцкай ідэалогіяй рэжыму Лукашэнкі рашэнні і дзеянні, у тым ліку псеўдаюрыдычнага характару, папаўняюць спіс злачынстваў, якія могуць быць падставай для крымінальнага пераследу датычных да іх асобаў пасля аднаўлення законнасці на тэрыторыі Беларусі.

Абвінавачванні супраць Рады БНР, у тым ліку заявы пра адмаўленне Радай БНР незалежнасці беларускай дзяржавы, носяць заведама ілжывы і абсурдны характар, асабліва з улікам таго, што менавіта Рада БНР 25 сакавіка 1918 году абвесціла пра дзяржаўны сувэрэнітэт Беларусі, ад чаго вядзе свой адлік гісторыя сучаснай суверэннай Беларусі», — гаворыцца ў заяве.

Таксама Рада БНР нагадвае, што неаднаразова асуджала таталітарныя рэжымы, якія здзяйснялі злачынствы на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку рэжым нямецкіх нацыянал-сацыялістаў.

Так, у заяве два гады таму ад 22 чэрвеня 2021 г., прынятай з нагоды васьмідзясятых угодкаў ад пачатку гітлераўскай акупацыі Беларусі, Рада БНР казала пра наступнае:

«Рада БНР салідарызуецца з рашэннямі Нюрнберскага трыбунала ў асуджэнні даказаных вайсковых злачынстваў, здзейсненых на тэрыторыі Беларусі нямецкімі войскамі і іхнымі хаўруснікамі, у тым ліку як беларусамі, так і расійскімі нацыяналістамі і прадстаўнікамі іншых краінаў. Рада БНР асуджае ўсе арганізацыі, прызнаныя злачыннымі рашэннем Нюрнберскага трыбунала. Разам з тым, Рада БНР асуджае прапагандысцкае злоўжыванне тэмай трагедыі Другой Сусветнай вайны з боку таталітарнага савецкага рэжыму і ягоных сучасных спадкаемцаў.

Камуністычныя ўлады выкарыстоўвалі каласальную траўму беларускага народа ад вайны дзеля маніпулявання нашым народам, распальвання варажнечы да іншых краінаў, прыхавання памяці пра масавы савецкі палітычны тэрор і масавыя савецкія вайсковыя злачынствы, а таксама дзеля ўмацавання сваёй злачыннай антыбеларускай улады», — гаварылася ў заяве два гады таму.

Чытайце таксама:

Генпракуратура завяла крымінальныя справы супраць Рады БНР

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
02.10.2023
Камуністы, бальшавікі, сталіністы разам з гітлераўцамі развязалі Другую сусветную вайну і сумесна забілі кожнага трэцяга беларуса.
4
Зло паляшуцкае/адказаць/сачыць
02.10.2023
А шо цэ за Рада й шо вона робыть?
0
Беларус з Палесся/адказаць/сачыць
03.10.2023
Зло паляшуцкае, у пракурора запытайцеся
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031