Знайсці
02.10.2023 / 17:2216РусŁacБел

Асуджанага на 25 гадоў Вадзіма Пракоп'ева зноў будуць судзіць

Следчы камітэт пачаў новы працэс спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да рэстаратара і грамадскага дзеяча Вадзіма Пракоп'ева. Адпаведнае рашэнне ўзгоднена генпракурорам.

Вадзім Пракоп'еў. Фота: «Наша Ніва»

Пракоп'еў абвінавачваецца ва ўчыненні адразу «некалькіх злачынстваў»:

  • ч. 1 арт.130 (распальванне варожасці),
  • ч. 3 арт. 361 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу),
  • ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні Лукашэнкі),
  • ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі),
  • ч. 2 арт. 368 (паўторная абраза),
  • арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).

Дата пачатку спецыяльнай вытворчасці — 29 верасня. Прычым Пракоп'еву трэба з'явіцца ў СК у Брэсце.

Раней Вадзіма Пракоп'ева ўжо асудзілі завочна на 25 гадоў зняволення па «справе Гайдукевіча».

Чытайце таксама:

Чатыры акны магчымасцяў і чаму ставіць на Качанаву — «Ток» з Вадзімам Пракоп’евым

«Трэба сапсаваць вечарынку». Пракоп'еў назваў чатыры акны магчымасцяў для змен у Беларусі

Пракоп'еў распавёў, чаму сілавікі будуць слухаць Качанаву і хто такія чырвоныя і белыя лукашысты

Абвінавачаных па справе Гайдукевіча асудзілі да велізарных тэрмінаў. Пракоп'еву далі завочна 25 гадоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Суддзя у́ адстау́цы/адказаць/сачыць
03.10.2023
Спадар Вадзім Пракоп'еў вельмі годны чалавек. То, что взоры сатрапов и прислужников режима обращаются к нему второй раз - доказывает его популярность и силу. Давай, Прокопьев, давай! В правильном направлении идешь!!!
03.10.2023
Чел,
Согласен!!!
А то получается как у Рады БНР за 100 лет, НОЛЬ, ничего кроме болтовни.
03.10.2023
Калі 25 ужо ёсьць, то чаго баяцца. Няхай адкажа ім па радыё. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031