Знайсці
02.10.2023 / 17:554РусŁacБел

У Наваградку адкрылі новы памятны знак у гонар Адама Міцкевіча

У Наваградку падчас святкаванняў 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча адкрылі памятны знак з цытатай класіка: «О, Навагрудскі край — мой родны дом…». Знак размешчаны ў скверы побач з дубам, высаджаным у гонар 200-годдзя паэта.

Кампазіцыя пад назвай «Кніга» створаная з металу работнікамі Наваградскага завода металавырабаў. На адной старонцы — партрэт Адама Міцкевіча, а на іншай — радкі з яго твора, паведамляе навагрудская раёнка «Новае жыццё».

Старшыня Навагрудскага райвыканкама Сяргей Чаркоўскі ўпэўнены, што гэты арт-аб'ект будзе папулярны ў жыхароў горада, а таксама прыцягне турыстаў.

Акрамя таго, сярэдняя школа №36 горада Гродна ўрачыста перадала ў Дом-музей Адама Міцкевіча бюст паэта.

Чытайце таксама:

У Мінску аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя

Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны…»

Чаму літоўцы баяцца літвінізму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Б'ёрданава/адказаць/сачыць
02.10.2023
А дзе заклапочаная з Гродна? Гэта ж для яе фасончык ці ўжо яна толькі зь беларусамі змагаецца? Ale gdy ciebie ujrzę, nie pojmuję, czemu Znowu jestem spokojny, zimniejszy nad głazy, Aby goreć na nowo, milczeć po dawnemu...
1
Што гэта?/адказаць/сачыць
02.10.2023
mikola, Што ты сказаў, Мікола? Ты напісаў: «Нэ мазьліва! Нэста у лесэ здогля!». У гэтым няма сэнсу. Твая мова дзіўная, незразумелая.
02.10.2023
Дык Міцкевіч жа быў экстрэмістам. Быў супраць Расіі, удзельнічаў у экстрэмісцкім гуртку філаматаў, каторы шукала тагачасная паліцыя. Карацей, Міцкевіч бы зараз сядзеў на нарах дзе-небудзь у шклоўскай калоніі, а можа быць нават закатаваны.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031