Знайсці
03.10.2023 / 06:55РусŁacБел

«Вогненны шар» пад Оксфардам. З-за ўдару маланкі выбухнуў газ на заводзе па перапрацоўцы адкідаў

У тушэнні пажару бралі ўдзел шэсць пажарных машын і 40 пажарных.

Скрыншот відэа

У англійскім графстве Оксфардшыр удар маланкі прывёў да магутнага выбуху газу на заводзе па перапрацоўцы адкідаў, піша Бі-бі-сі.

Газ выбухнуў у рэзервуары, дзе харчовыя адкіды перапрацоўваюцца ў біягаз. Завод знаходзіцца ў вёсцы Касінгтан побач з Оксфардам, на паўночны захад ад яго.

Пры выбуху і пажары ніхто не пацярпеў. У тушэнні пажару бралі ўдзел шэсць пажарных машын і 40 пажарных.

У прылеглых раёнах з-за выбуху адключылася электрычнасць; на час тушэння пажару паліцыя перакрыла шашу ад паўночнай ускраіны Оксфарда да суседняга гарадка Айншам.

«Я сядзеў на кухні, і раптам усё памяшканне асвятлілася яркім белым святлом, а потым пачуўся магутны трэск, як ад вельмі магутнай маланкі, — распавёў Бі-бі-сі супрацоўнік Оксфардскага ўніверсітэта Джэк Фраўд. — Я выглянуў у акно і ўбачыў, што неба быццам пульсуе аранжавым святлом. Я выбег на двор, каб зняць гэта аранжавае святло, а яно праз 20 секундаў пагасла».

«Я спачатку падумаў, што сонца сядае, пакуль не ўбачыў мігценне і дым, — распавёў іншы мясцовы жыхар Сцюарт Хоскінг. — А потым прагрымеў быццам удар падчас навальніцы, але толькі адзін удар».

Як правіла, навальніцы ў Англіі ў кастрычніку — вялікая рэдкасць. Сёлета метэаролагі звязваюць іх з нетыпова высокімі тэмпературамі. Па іх прагнозах, навальніцы на паўднёвым усходзе і поўдні Англіі будуць працягвацца яшчэ некалькі дзён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031