У Іране клуб Карыма Бензема адмовіўся гуляць матч Лігі чэмпіёнаў з-за статуі генерала
Чэмпіён Саудаўскай Аравіі «Аль-Іціхад» у Іране адмовіўся выходзіць на поле ў матчы другога тура азіяцкай Лігі чэмпіёнаў супраць «Сепахана».
Такое рашэнне было звязана з наяўнасцю бюста іранскага генерала Касема Сулеймані на стадыёне.
Breaking:
The start of Al-Ittihad's match against Sepahan in Iran was delayed due to the Al-Ittihad team's refusal to enter the match stadium in light of the presence of a statue of Qa*se*m Sol*ei*ma*ni at the entrance of the stadium.
… pic.twitter.com/8tLAJR25Jg
У 2011-м годзе Сулеймані абвінавацілі ў спробе забойства пасла Саудаўскай Аравіі ў ЗША. У студзені 2020-га года Сулеймані быў забіты ў выніку ўдару амерыканскіх узброеных сіл. Амерыканцы тады назвалі яго «тэрарыстам нумар адзін».
У выніку матч «Сепахан» — «Аль-Іціхад» быў адменены.
За «Аль-Іціхад» выступаюць гульцы зборнай Францыі Карым Бензема і Н'гало Кантэ, бразілец Фабінья.
Чытайце таксама:
«Барселона» працягнула кантракт з 16-гадовым паўабаронцам. Сума адступных складзе мільярд еўра
Беларускі галкіпер казахстанскага «Каспія» зламаў нагу ў трох месцах





