Знайсці
03.10.2023 / 09:099РусŁacБел

На ўдзельнікаў марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно» завялі крымінальную справу 

МУС заявіў, што ўстанавіў 60 арганізатараў і ўдзельнікаў марафону салідарнасці з палітвязнямі. 

Фота: «Наша Ніва»

СК распачаў крымінальную справу ў дачыненні да ўдзельнікаў анлайн-марафону салідарнасці з палітвязнямі «Нам не ўсё адно», гаворыцца ў паведамленні ведамства. 

Крымінальную справу за фінансаванне «экстрэмісцкай дзейнасці» завялі па матэрыялах аператыўнікаў ГУБАЗіК, удакладняе прэс-служба МУС. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 8 гадоў пазбаўлення волі. 

Суд Цэнтральнага раёна Мінска раней прызнаў відэакантэнт анлайн-марафона «Нам не ўсё адно» так званымі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Паводле МУС, цяпер падазраванымі з'яўляюцца каля 60 чалавек з ліку «арганізатараў марафону і іх памагатых». Праводзіцца работа па ўстанаўленні іншых асоб, піша прэс-служба ведамства.

Марафон салідарнасці з палітвязнямі праходзіў 29—30 ліпеня — падчас яго атрымалася сабраць больш за 574 000 еўра.

Чытайце таксама:

Марафон «Нам не ўсё адно!» фінішаваў, канчатковая сабраная сума — 574 356 еўра

«Беларусы, я намі ганаруся!» Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў па выніках марафону «Нам не ўсё адно!»

«Грантасосы купаюцца ва ўзаемным крывадушшы». Цапкала апляваў марафон салідарнасці

Вольга Гарбунова патлумачыла, што далей з грашыма з марафону

У Аб'яднаным пераходным кабінеце расказалі аб размеркаванні грошай, сабраных падчас марафону

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Сальцмэн/адказаць/сачыць
03.10.2023
Пока Европа будет играть в толерантность с хмырями - все будет только хуже. Как там этот мент, что в Швейцарии судили? Фактически это тестовый бросок, чтобы показать всем скотам в форме в РБ: "парни, в Беларуси - вы боги. Режьте и насилуйте всех. Европа вас не бросит. Швейцария еще и гражданство выдаст. "
5
Чакайце будзе вельмі цікава/адказаць/сачыць
03.10.2023
Хутка чарговы блохер кшталту мімінова зліе дадзеныя па ўсім, хто данаціў
03.10.2023
Сальцмэн, пакуль у Эўропе будуць кіраваць левалібералы якім цікавей пытанні пра гедарныя туалеты, у свеце будзе дурдом!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031