Знайсці
03.10.2023 / 10:414РусŁacБел

Беларус з рэкордам выйграў марафонскі заплыў у самым глыбокім каньёне Еўропы

Асаблівасць гэтага заплыву ў тым, што на працягу 20 кіламетраў плыўцам даводзіцца плыць супраць цячэння ракі, і гэта вельмі цяжка.

Леанід Карабейнікаў. Фота з фэйсбука

Беларускі плывец Леанід Карабейнікаў стаў пераможцам марафонскага заплыву SulakRace ў Сулакскім каньёне ў Дагестане, які з'яўляецца самым глыбокім у Еўропе, піша БелТА.

Спартсмен з Оршы праплыў дыстанцыю працягласцю 27 км за 7 гадзін 1 хвіліну і 28 секунд — гэта рэкорд заплыву, які ладзіўся ўжо пяты раз. Асаблівасць гэтага цяжкага заплыву ў тым, што на працягу 20 км плыўцам даводзіцца плыць супраць плыні ракі, і гэта вельмі складана.

На дыстанцыі 11,5 км другім фінішаваў мінчук Аляксандр Маковіч, які паказаў вынік 2 гадзіны 46 хвілін і 50 секунд. Год таму ён быў пераможцам на гэтай дыстанцыі. Гэтым разам першынстваваў Артурас Кантаўскас з Санкт-Пецярбурга. Яшчэ адзін беларускі спартсмен Дзяніс Бында з Мінска заняў трэцяе месца на дыстанцыі 3,6 км (вынік — 1 гадзіна 6 хвілін 56 секунд). Перамог тут Сяргей Калычаў з Самары.

Сулакскі каньён. Фота: Wikimedia Commons

SulakRace уваходзіць у марафонскую серыю Grand Swim Series разам з заплывамі на Байкале (35 км), Ісык-Кулі (45 км), Балхашы (38 км), у Балтыйскім моры недалёка ад Куршскай касы (35 км) і іншымі.

Глыбіня Сулакскага каньёна дасягае 1920 м, гэта на 63 м глыбей за Гранд-Каньён у ЗША і возера Байкал, максімальная глыбіня якога 1642 м.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Маё імя/адказаць/
03.10.2023
Акрамя расіянаў і прымкнуўшых да іх беларусаў ніхто ў "самым глыбокім каньёне Еўропы" не плаваў? Пагрэбавалі, мусіць, удзельнічаць у спаборніцтвах, арганізаваных краінай-агрэсарам? Ну, беларусам у такім выпадку сапраўды ёсць, чым ганарыцца!
03.10.2023
ne cikava...
03.10.2023
Интересно, многие ли спортсмены из стран-соседок Германии приезжали в 1942 поплавать в немецких реках?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031