Знайсці
03.10.2023 / 10:581РусŁacБел

Міністр Кубракоў паляцеў у Эміраты

У панядзелак міністр унутраных спраў Іван Кубракоў сустрэўся з намеснікам прэм'ер-міністра — міністрам унутраных спраў ААЭ шэйхам Саіфам бен Заідам Аль Нахаянам.

Фота: МУС

Кіраўнікі ведамстваў дзвюх краін падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне бяспекі і процідзеяння тэрарызму і мемарандум аб узаемаразуменні па пытанні ўзаемнага прызнання і абмену пасведчанняў кіроўцы. Бакі таксама дамовіліся аб партнёрстве па іншых актуальных напрамках праваахоўнай дзейнасці, цікавых для Беларусі і ААЭ, паведамляе прэс-служба МУС.

Кубракоў заўважыў, што замежная палітыка, якая праводзіцца афіцыйным Мінскам, традыцыйна арыентуецца на цеснае канструктыўнае супрацоўніцтва з краінамі Блізкага Усходу.

«Многія падыходы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў да вырашэння міжнародных праблем сугучныя нашаму бачанню, — падкрэсліў міністр. — Краіны маюць невычэрпны патэнцыял для развіцця ўзаемадзеяння па ўсіх актуальных пытаннях, у тым ліку ў вырашэнні задач бяспекі і правапарадку.

Паводле слоў кіраўніка беларускага МУС, гэты візіт ёсць выдатнай магчымасцю пазнаёміцца з досведам эмірацкага боку ў процідзеянні злачыннасці і пераняць найлепшыя ініцыятывы. Ён акцэнтаваў увагу, што ў ААЭ захоўваецца вельмі нізкі ўзровень злачыннасці, нягледзячы на значны прыток эмігрантаў і разнастайнасць нацыянальна-этнічнага складу насельніцтва.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
03.10.2023
Па факту гэтыя падпісаныя дамоўленасці азначаюць тое, што ўсіх каго лукашысты запісалі ў эсктрэмісты і тэрарысты - г.зн. людзей якія прагнуць свабоды - могуць схапіць у Арабскіх Эміратах і выдаць лукашыстам. Так што, лепей ня ездзіць да сяброў рэжыма.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031