«Мужчына быў добры, заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу». Маці страціла сына за тыдзень да 95-годдзя
Трагедыя здарылася ў вёсцы Заўлічча-Новае Пастаўскага раёна ўвечары 1 кастрычніка. Там гарэў жылы цагляны дом. Загінуў 51-гадовы гаспадар, які жыў адзін, паведамляе Kraj.by.
Фота: 112.by
Ратавальнікі далі рады з агнём і знайшлі цела загінулага 52-гадовага гаспадара.
Агонь пашкодзіў сцены, столь і маёмасць. Прычына здарэння высвятляецца.
Старшыня сельвыканкама Таіса Баторы распавяла наступнае:
— Мужчына быў жанаты, але жонка жыла асобна. Ёсць дарослы сын, які жыве ў іншым сельсавеце. У Глыбоцкім раёне жыве маці загінулага з яго сястрой. Маці 10 кастрычніка спаўняецца 95 гадоў. Шкада, вядома, іх. Тым больш што мужчына быў добры, заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу. Працаваў жывёлаводам. Ён курыў, але не ў ложку. Вядома, што ў той вечар паставіў награвацца чайнік і прылёг. І што ўжо там здарылася з тым чайнікам — ці то вада выкіпела, ці то яшчэ нешта, але пачаўся пажар. А ён задыхнуўся ў дыме.
МНС паведамляе, што гаспадара знайшлі на падлозе, чайнік быў электрычным, а пажар мог пачацца з-за кароткага замыкання электраправодкі.
Чытайце таксама:
Пажар на балоце ў заказніку «Ельня» патушылі
Жыхар Рэчыцы, які падпаліў машыну разам з сабой, памёр у шпіталі





