Знайсці
03.10.2023 / 11:419РусŁacБел

Папа Францішак мяркуе, што Каталіцкая царква магла б бласлаўляць аднаполыя пары — медыя

«Мы не можам быць суддзямі, якія толькі адмаўляюць, адрываюць і выключаюць», — сказаў пантыфік.

Папа Францішак. Фота: Andrew Medichini

Папа Францішак мяркуе, што ён быў бы не супраць, каб Каталіцкая царква бласлаўляла аднаполыя пары, піша Бі-бі-сі.

Адказваючы групе кардыналаў, якія папрасілі яго ўнесці яснасць у гэтае пытанне, ён сказаў, што да любой просьбы аб бласлаўленні варта ставіцца з «пастырскай спагадай».

«Мы не можам быць суддзямі, якія толькі адмаўляюць, адрываюць і выключаюць», — сказаў ён.

Аднак Папа дадаў, што царква па-ранейшаму лічыць аднаполыя адносіны «аб'ектыўна грахоўнымі» і не прызнае аднаполыя шлюбы.

Гэты запыт быў адным з многіх, накіраваных пантыфіку перад шматтыднёвым Глабальным сходам для абмеркавання будучыні Каталіцкай царквы, які павінен пачацца ў Ватыкане ў сераду.

Біскупы ў шэрагу краін, у тым ліку ў Бельгіі і Нямеччыне, пачалі дазваляць святарам бласлаўляць аднаполыя пары, але пазіцыя царкоўных уладаў заставалася няяснай. У 2021 годзе, пасля аналагічнага запыту аб тлумачэнні, дактрынальнае кіраўніцтва Ватыкана вынесла рашэнне не дазваляць гэту практыку.

Адказваючы на апошні запыт, Папа сказаў, што царква разумее шлюб як «выключны, стабільны і непарыўны саюз паміж мужчынам і жанчынай» і павінна пазбягаць «любога віду абрадаў або сакрамэнтаў, якія могуць супярэчыць гэтаму перакананню».

Але ён дадаў, што «калі просяць блаславення, то выказваюць просьбы да Бога аб дапамозе, просьбы жыць лепш».

Папа перакананы, што царква заўсёды павінна падыходзіць да сваіх адносін з людзьмі з «дабрынёй, цярпеннем, разуменнем, пяшчотай і заахвочваннем».

Чытайце таксама:

Папа Францішак прыняў апостальскага нунцыя Антэ Ёзіча

Папа Францішак прызнаў недарэчнасць згадкі пра расійскіх імператараў у сваёй прамове

Папа Францішак назваў гэту беларускую жанчыну святой. Расказваем, хто гэта

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Никифор/адказаць/
03.10.2023
Правильной дорогой идут ягомости! Сбываются месты европейскомыслящих!
1
Казік/адказаць/
03.10.2023
Карацей, зноў "навуковец згвалціў журналіста". Пачытаў арыгінал
Therefore, pastoral prudence must adequately discern whether there are forms of blessing, requested by one or more persons, that do not convey a mistaken concept of marriage. For when a blessing is requested, it is expressing a plea to God for help, a supplication to live better, a trust in a Father who can help us live better..
Там сэнс у тым, каб благаслаўляць на лепшае жыццё усіх, хто папросіць, і гэта форма благаслаўлення не мае нічога агульнага са шлюбам. Благаславення могуць прасіць адзін ці некалькі чалавек. І не істотна, якія гэта людзі і ў якіх стасунках між сабой.
03.10.2023
а в самом Ватикане как пары живут? с благословением или без?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера