Знайсці
03.10.2023 / 12:253РусŁacБел

У Слуцку пачаўся суд над бацькамі, якіх вінавацяць у забойстве трохгадовага сына

Трохгадовы Сямён памёр ад чэрапна-мазгавой траўмы 14 студзеня. Сёння ў Слуцку пачаўся разгляд справы па яго забойстве ўласнымі бацькамі, піша «Мінская праўда». 

Абвінавачаныя — Анастасія Таратута 1985 года нараджэння і Аляксандр Таратута 1975 года нараджэння. Іх затрымалі сёлета 15 студзеня, пасля трагедыі, якая здарылася ў ноч на Стары Новы год.

Як пісалі медыя, хлопчыка штотыдзень сістэматычна рукамі, нагамі, «неўстаноўленым тупым прадметам» збівалі бацькі ў стане алкагольнага ап'янення на глебе асабістых непрыязных адносін да сына.

Бацькі наўмысна прычынялі малому працяглы боль, не кармілі, ён галадаў і быў даведзены да знясілення.

Хлопчык спаў на кухні, проста на лінолеуме. 

Што стала прычынай такой нянавісці да дзіцяці, пакуль невядома.

Пра маці, Насту Таратута, вядома, што яна ўраджэнка Карэліі, мае расійскае грамадзянства. Да дэкрэтнага водпуску працавала ў Доме побыту Слуцкай фабрыкі пашыву адзення.

Бацьку пагражае найвышэйшая мера пакарання ці пажыццёвае зняволенне, а маці — да 25 гадоў турмы. 

У пары, акрамя загінулага хлопчыка, яшчэ чацвёра дзяцей, з якіх двое — ад першых шлюбаў абвінавачанай. Астатнія трое дзяцей забраны з сям'і.

Гэту гісторыю чытайце тут:

У тры гады важыў 7 кілаграмаў, спаў у куце, як сабака. СМІ пабывалі ў Слуцку, дзе бацькі на вачах іншых дзяцей забілі сына

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Вышэйшая мера/адказаць/сачыць
03.10.2023
Смецце, бiамусар.
03.10.2023
Sto kazac ? Radziceli=hvoryja var*jaty ! U *durdom* pazamykac ih !
04.10.2023
По максимуму каждому!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031