Знаёмая Вітольда Ашурка зрабіла татуіроўку ў яго гонар
Татуіроўкай на сваёй руцэ журналістка і сябра рады руху «За свабоду» Вольга Быкоўская ўвекавечыла памяць яе загінулага ў калоніі сябра, палітвязня Вітольда Ашурка, піша радыё «Рацыя».
Вольга Быкоўская. Фота: радыё «Рацыя»
— Гэта я зрабіла амаль адразу пасля смерці Вітольда. Пабачыла малюнак у інтэрнэце. Ен падаўся тым, што вельмі пасуе, бо там быў Вітольд у вобразе гладыятара з сімваламі вышыванкі, мячом і бел-чырвона-белым сцягам. Даволі хутка знайшла аўтара малюнка. І гэты аўтар мне яго і набіў. Для мяне гэта было вельмі важна. Фактычна за адзін дзень мы гэтую вялізную татуіроўку набівалі. Было рэальна балюча, — сказала Вольга.
Вітольд Ашурак быў асуджаны на пяць гадоў калоніі. 21 мая 2021 года ён памёр пры загадкавых абставінах у калоніі пад Шкловам. Яго смерць стала шокам для грамадскасці.
Затое Максім Філатаў, які асудзіў яго, прызначаны суддзёй Вярхоўнага суда.
Чытайце таксама:
Суддзю, які асудзіў Ашурка і Аўтуховіча, прызначылі ў Вярхоўны суд
Лёс Вітольда Ашурка прымяраў на сябе кожны, або Як выжыць у калоніі
Былая доктарка з калоніі, дзе загубілі Вітольда Ашурка, пайшла на павышэнне
Колькі палітвязняў памерла ці звяло рахункі з жыццём праз невыносныя ўмовы за кратамі





