Знайсці
12.12.2009 / 10:563РусŁacБел

У Мінску прайшоў канцэрт Шалкевіча

Асабліва бурную рэакцыю ў залі выклікала новая песня пра цыганоў і Славянскі базар, якая мае ўсе шансы паўтарыць шалёны поспех Таварыша Сапегі.

Вечарам 11 снежня ў ДК Ветэранаў было шматлюдна. Канцэртная зала запоўнілася цалкам. І не толькі моладдзю, як тое бывае падчас выступаў рок-гуртоў. Адчувалася, што Віктар Шалкевіч мае свайго сталага слухача сярод прадстаўнікоў розных пакаленняў – ад малога да старога.

І чаканні гэтай разнастайнай публікі цалкам апраўдаліся. Шалкевіч спяваў пра Валожын і Магілёў, пра няўдалае каханне да жанчыны-алкагалічкі і пра палітэмігранта ў Швецыі, які не хоча вяртацца дадому.

Асабліва бурную рэакцыю ў залі выклікала новая песня пра цыганоў і Славянскі базар, якая мае ўсе шансы паўтарыць шалёны поспех Таварыша Сапегі.

Сканчаўся амаль дзвюхгадзінны выступ «Кароткай гісторыяй Беларусі». Публіка развітвалася са спеваком стоячы. А ён абяцаў прыехаць ізноў. У сакавіку 2010 года Віктар Шалкевіч прэзентуе новы альбом.

Алесь Пілецкі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930