Знайсці
03.10.2023 / 15:0512РусŁacБел

Нобелеўская лаўрэатка, убачыўшы сёння тэлефанаванне з незнаёмага замежнага нумара, не стала перапыняць лекцыю і здымаць слухаўку

Нобелеўскую прэмію па фізіцы сёння атрымалі навукоўцы, якія здолелі зазірнуць унутр атама.

Ан Л'Юе. Фота: mfa.org

Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па фізіцы 2023 года сталі П'ер Агасціні, Ферэнц Краўз і Ан Л'Юе. Найвышэйшую ўзнагароду навуковага свету яны атрымалі за эксперыментальную распрацоўку тэхналогіі звышкароткіх лазерных імпульсаў, якая дазваляе зазірнуць ўнутр атама, піша Бі-бі-сі.

Сябры Нобелеўскага камітэта растлумачылі, што ў 2001 годзе наваспечаныя лаўрэаты незалежна адно ад аднаго правялі паспяховыя эксперыменты, якія фактычна заклалі аснову новага навуковага напрамку — атасекунднай фізікі.

Атасекунда — адна трыльённая доля секунды. У такіх мікра-мікравелічынях даводзіцца вымяраць працэсы, якія адбываюцца з матэрыяй на ўзроўні атамаў і электронаў.

Прычым, убачыўшы званок з незнаёмага замежнага нумара, Ан Л'Юе не стала перапыняць лекцыю і здымаць слухаўку. Гэта тэлефанаваў Нобелеўскі камітэт.

З 1901 года Нобелеўскую прэмію ў галіне фізікі прысуджалі 116 разоў, яе лаўрэатамі сталі 222 чалавекі.

Летась Нобелеўскую прэмію па фізіцы падзялілі француз Ален Аспет, амерыканец Джон Клаўзер і аўстрыец Антон Цайлінгер — яе прысудзілі за даследаванні ў галіне квантавай механікі, якія эксперыментальна даказалі, што нават вялікі Эйнштэйн можа памыляцца.

Гэта другая Нобелеўская прэмія, уручаная сёлета. Напярэдадні Каталін Карыко з Венгрыі і Дру Вайсман з ЗША атрымалі прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі — за адкрыцці, якія дазволілі распрацаваць новы тып вакцын на аснове РНК.

У сераду назавуць нобелеўскага лаўрэата па хіміі, а ў чацвер (14:00) — па літаратуры.

Чытайце таксама:

Названыя першыя лаўрэаты нобелеўскай прэміі

Нобелеўскую прэмію па фізіцы раздзеляць тры чалавекі

Нобелеўская прэмія міру і па літаратуры: на каго ставяць букмекеры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
А. Махнач/адказаць/сачыць
04.10.2023
Калі б лектарка сярод лекцыі стала адказваць на тэлефанаванні, яе б проста звольнілі нафіг. Гэта непрафесійна. Студэнты б першыя настукалі. Дзіўна, што вы падкрэслілі менавіта гэтую акалічнасць.
04.10.2023
умка, Ага, а еще земля плоская...
0
Дыктатар забараніў мне размаўляць на роднай мове, а так бы я паказаў!/адказаць/сачыць
05.10.2023
?, у дзіўны час жывем, калі патрыёты двух словаў не могуць звязаць на роднай....
Да апошняга нават за мяжой трымаюцца за "язык" трэцяга свету 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031