Знайсці
03.10.2023 / 17:353РусŁacБел

У Латвіі памёр беларускі чыгуначнік

Увечары 1 кастрычніка 2023 года ў 19:00 у пакоі дома адпачынку лакаматыўных брыгад дэпо Даўгаўпілс ДАТ «Латвійская чыгунка» (Latvijas dzelzceļš) у непрытомным стане быў знойдзены 43-гадовы памочнік машыніста цеплавоза лакаматыўнага дэпо Полацк (ТЧ-17) Беларускай чыгункі Андрэй Ерамееў, паведамляе belzhd.site.

Выкліканыя ў пакой медыцынскія работнікі правялі шэраг рэанімацыйных дзеянняў, але гэта не дало выніку.

Урэшце была канстатаваная смерць Андрэя Ерамеева, меркаванай прычынай якой стала вострая сардэчная недастатковасць.

Чыгуначнік знаходзіўся ў пакоі на адпачынку пасля паездкі з грузавым цягніком па маршруце Полацк — Даўгаўпілс.

Belzhd.site нагадвае, што гэта не першы за апошні час выпадак смерці фактычна на працоўным месцы работнікаў, ад якіх непасрэдна залежыць бяспечная і бесперабойная эксплуатацыя чыгуначнага транспарту.

Паўтара месяца таму проста на працоўным месцы па аналагічнай прычыне ў працэсе вядзення цягніка памёр машыніст маторвагоннага дэпо Мінск. 

Чытайце таксама:

10 гадоў «Штадлеру»: работы няма, а інжынераў вывозяць у Еўропу і Казахстан

«Мужчына быў добры, заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу». Маці страціла сына за тыдзень да 95-годдзя

Памерла Надзея Артымовіч

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
15
Абуральна
3
03.10.2023
spaczuvaiu. Magli atravic.
3
Спадар/адказаць/
03.10.2023
mikola,Ага ----- цыгарэтами "прэмьер" и гарэлкай "бульбаш"... 
03.10.2023
Спадар, / bez cygaret....voragau vakol hapae.....*abraziu* nekaga-*usenarodnaga*.....Kolki tak ludzei zaginula /,zurnalistau..... !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера