Знайсці
03.10.2023 / 17:493РусŁacБел

Паглядзіце, як цудоўна беларускую «Пагоню» спявае ўкраінскі бандурыст ВІДЭА

Беларуская пісьменніца Іна Дзідык, якая даўно жыве ва Украіне, апублікавала ў фэйсбуку відэа, на якім украінскі вандроўны бандурыст-містык Багдан Казлоўскі спявае па-беларуску знакамітую «Пагоню» на словы Максіма Багдановіча.

Скрыншот з відэа

Музыку да словаў Багдановіча Багдан Казлоўскі напісаў самастойна, бо яму спадабаўся тэкст, а як гучыць музыка гэтага гімна ў арыгінале, ён не ведаў.

«Гэта не адзіная песня Багдана Казлоўскага на беларускай мове. Калі мы пазнаёміліся і ён даведаўся, што я беларуска, папрасіў, каб пагаварыла на роднай мове. Багдан лёгка ўключыўся ў размову, хоць і гаварыў па-беларуску ўпершыню. Далёка не ўсе этнічныя беларусы ведаюць мову на такім узроўні», — піша Іна Дзідык.

Свой спеў «Пагоні» Багдан Казлоўскі прысвяціў тым беларусам, якія аддалі жыццё за свабоду Украіны і Беларусі.

Чытайце таксама:

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Маргарыта Ляўчук едзе з канцэртамі на фронт

Украінка абурылася беларусам, які спяваў «Воіны свету» ў Варшаве

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
32
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
03.10.2023
Malaiczyna ! Slava Ukraine ! Zyve Belarus !
0
Тэкля/адказаць/
03.10.2023
Дзякуй! Слёзы на вачах....
0
Paliašuk/адказаць/
03.10.2023
Таленавіты хлопец, нашага гусляра Алеся Чумакова нагадвае. Доўгіх Багдану гадоў натхнення і болей радасных нагодаў для творчасці!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера