Знайсці
03.10.2023 / 18:189РусŁacБел

На Магілёўшчыне дзяцей сталі вазіць па лукашэнкаўскіх мясцінах. Як у СССР па ленінскіх

Новы ідэалагічны маршрут «Дарогай Першага» прыдумалі ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. Школьнікам падчас яго расказваюць пра дапрэзідэнцкае жыццё Лукашэнкі, паведамляе Mayday.team.

 

У сельгасакадэміі абвясцілі пра старт «абласнога турыстычнага марафону» для дзяцей ад 10 да 16 гадоў. Групы школьнікаў у загадным парадку фарміруе «Магілёўаблтурыст». Маршрут экскурсіі: Магілёў — Шклоў — Александрыя — Горкі.

Першымі турыстамі ў мінулыя выхадныя сталі вучні магілёўскіх сярэдніх школ №19 і №25. З Магілёва, дзе Лукашэнка атрымліваў першую вышэйшую адукацыю, школьнікаў павезлі ў Шклоў, дзе ён працаваў, а потым — у Александрыю, дзе месціцца былая школа-музей Лукашэнкі. Скончыўся маршрут у Горках, у БДСГА, дзе Лукашэнка вучыўся «без адрыву ад вытворчасці».

У акадэміі дзецям паказалі аўдыторыю №1020 у першым корпусе БДСГА, дзе некалі нібыта слухаў лекцыі Лукашэнка, і далі магчымасць пасядзець за «рэтрапартамі». Наведванне аўдыторыі суправаджаецца расповедам пад назвай «О Времени и о Человеке, Личность которого вписана в Историю современной Беларуси» (арфаграфія з арыгінала).

Працягнецца абласны марафон да 10 лістапада. Калі ідэалагічную навінку палічаць удалай, дзяцей гэтым маршрутам павязуць і з іншых рэгіёнаў.

Зрэшты, гэта не такая ўжо і навінка, ідэя яўна запазычаная з савецкіх часоў. У СССР існавалі турыстычныя маршруты па ленінскіх месцах. У іх склад, дарэчы, таксама ўваходзілі Горкі, толькі не нашы беларускія, а падмаскоўныя, дзе Ленін правёў апошнія гады свайго жыцця.

Чытайце таксама:

«Цяжка быць дзяржаўным прапагандыстам, даводзіцца пісаць адкрытую лухту і дзіч»

У прапагандыста Мукавозчыка спыталі, чаму ягоная дачка працуе ў ЗША

Лукашысты хочуць паказаць вывезеных з Украіны дзяцей замежным дыпламатам — МЗС Украіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
03.10.2023
Цікава, а вось што ідэялагічна атэставаныя гіды адказваюць дзецям на пытанні аб асобе таты Лукашэнкі, аб ягоных подзвігах пад час WW2, і аб тым, як маці і бабулі Лукашэнкі атрымалася перажыць ў акупацыі "геноцид белорусского народа"?
03.10.2023
"У СССР існавалі турыстычныя маршруты па ленінскіх месцах."
дык тое было пасля смерці леніна )
04.10.2023
Пусть по тысяче резиденций повозят. Дети заколебутся кататься - трип на года полтора- и все время любоваться шиком и блеском. Цыганское барокко, не будь ко мне жестоко!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031