Знайсці
03.10.2023 / 20:492РусŁacБел

У Курапатах новыя факты вандалізму, зноў пацярпеў крыж Ластоўскаму

Мемарыяльны комплекс ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам 2 кастрычніка наведала група каталіцкіх вернікаў. Перад гадавінай «ночы расстраляных паэтаў» — расправы сталінскага рэжыму над беларускай інтэлігенцыяй — яны прыйшлі сюды памаліцца аб ахвярах масавых расстрэлаў рэпрэсаваных і за тых, хто несправядліва пакутуе цяпер, за больш хуткае вырашэнне крызісу ў Беларусі. І заўважылі, што ва ўрочышчы зноў апаганеныя крыжы — у тым ліку ў памяць Вацлава Ластоўскага і рэпрэсаваных палякаў, піша Katolik.life.

Крыж у памяць Вацлава Ластоўскага. Фота ілюстрацыйнае

«На крыжы Ластоўскаму зноў з'явілася слова «ўпырь», а на крыжы ў памяць польскіх ахвяр савецкіх рэпрэсій напісана «Сидите в «Крэсах» ляхи! Припоминайте плахи…», — расказалі Katolik.life вернікі.

Крыж памяці аднаго з найбольш актыўных і заслужаных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху ХХ стагоддзя Вацлава Ластоўскага апаганьваюць ужо не ўпершыню. Апошні раз пра гэта было вядома ў сёлетнім траўні. Пра пошук і пакаранне вінаватых у вандалізме на гэтым месцы памяці і смутку афіцыйныя ведамствы ні разу не паведамлялі.

Чытайце таксама:

У Магілёве прыводзяць у парадак месца сталінскіх расстрэлаў

На мемарыял у парку Чалюскінцаў вярнулася шыльда са згадкай ахвяр сталінскіх рэпрэсій

Міліцыя адмовілася шукаць вінаватых у вандалізме ў «віцебскіх Курапатах»

У Курапатах камунальнікі спілоўвалі дрэвы, тыя падалі на крыжы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
03.10.2023
Гэта кацапы
0
Чырвона-карычневыя д'яблы/адказаць/сачыць
04.10.2023
Дэманы ненавідзяць крыжы. Яны не вытрымліваюць любові й павагі да памяці памерлых. Памятныя крыжы нагадваюць ім пра былыя злачынствы, учыненыя ў імя іхнай антыгуманнай ідэалёгіі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031