Знайсці
03.10.2023 / 23:31РусŁacБел

У Венецыі аўтобус з турыстамі зваліўся з эстакады з вышыні 10 метраў, зачапіў электрычныя драты і загарэўся. Больш за 20 чалавек загінулі

«Апакаліптычная сцэна, — сказаў мэр Венецыі Луіджы Бруньяра, які абвясціў у горадзе жалобу. — Няма слоў».

Скрыншот відэа

Аўтобус з мноствам людзей разбіўся сёння ўвечары на эстакадзе Ліберта ў Местры (мацерыковая частка Венецыі), ён праляцеў 10 метраў, апынуўся на электрычных дратах і загарэўся.

Загінуў 21 чалавек (звесткі прэфектуры), некаторыя былі знойдзеныя абгарэлымі, 12 атрымалі раненні, некаторыя прапалі без вестак. Сярод пацярпелых таксама двое дзяцей, паведамляе unioserda.it.

Аўтобус арандаваў для сваіх гасцей кемпінг у Маргеры (муніцыпалітэт Венецыі).

Падчас першапачатковай рэканструкцыі на спуску па схіле злучальнай дарогі прарваўся парапет — прычыны высвятляюцца.

«Апакаліптычная сцэна, — сказаў мэр Венецыі Луіджы Бруньяра, які абвясціў у горадзе жалобу. — Няма слоў».

Бруньяры патэлефанаваў прэзідэнт Італіі Серджыа Матарэла і выказаў спачуванні.

«Шмат загінулых, занадта шмат», — гэта словы пажарнага, які на некалькі хвілін пакінуў зону эвакуацыі аўтобуса.

Раён патрулюе паліцыя, якая нікога не пускае. Прыбыло каля пяцідзесяці машын хуткай дапамогі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031