Знайсці
04.10.2023 / 07:512РусŁacБел

Махляры прыдумалі новую схему разводу беларусаў

Жанчына ледзь не страціла ўсе грошы, але пільная супрацоўніца банка спыніла махлярскую схему.

Фота: Andrey Rudakov / Bloomberg via Getty Images

У Кастрычніцкае РУУС Гродна звярнулася жанчына, якая распавяла, што днямі ёй патэлефанавалі супрацоўнікі банка. Яны пацікавіліся, якая сума грошай знаходзіцца ў яе на руках.

Пасля адказу «1000 рублёў» «супрацоўнікі банка» сталі пераконваць жанчыну, што яна парушае закон. Нібыта на руках можна трымаць не больш за 500 рублёў, паведамляе прэс-служба МУС.

Жанчына адправілася ў банк, каб перавесці грошы на пазначаны рахунак. Аднак рэальная супрацоўніца банка пераканала, што жанчыне тэлефанавалі ашуканцы і ніякія грошы пераводзіць не трэба.

Міліцыя просіць людзей быць пільнымі, зазначае, што зламыснікі не стаяць на месцы, а кожны дзень прыдумляюць усё новыя спосабы падману.

Таксама ў міліцыі нагадваюць, што рэальныя супрацоўнікі банка ніколі не будуць дазнавацца інфармацыю аб плацежных картах, а тым больш патрабаваць перавесці грошы на якія-небудзь рахункі.

Чытайце таксама:

Разлік на картку і 100% перадаплата. Як махляры прадаюць кветкі праз інстаграм

Беларускі банк вынайшаў арыгінальны спосаб барацьбы з вайбернымі махлярамі

Тэлефонныя махляры развялі жанчыну з Баранавічаў на грошы, а таксама загадалі спаліць у духоўцы ноўтбук — «пакаралі за палітычныя погляды»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Астап /адказаць/
04.10.2023
Беззаконне так званых праваахоўнікаў прывяло да таго, што для ашуканцаў насталі мядовыя часы. Ўсе памятаюць выпадак, калі чалавека затрымалі за тое, што "грубо общался и положил трубку" пры размове з губазікам. І сёння любы можа патэлефанаваць ахвяры, запалохаць што яны губазік і прымусіць рабіць нейкія фінансавыя аперацыі. Раздолле.  
04.10.2023
Mahljarou pad SUD ! IM lepei kamunebudz -Palityku *pryshyc* !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера