Знайсці
04.10.2023 / 09:013РусŁacБел

Хаакін Фенікс засвяціўся на здымках фільма «Джокер: вар'яцтва на дваіх»

Гэта будзе працяг нашумелага фільма 2019 года пра клоўна з самым злавесным смехам у свеце.

Новы кадр з фільма «Джокер: вар'яцтва на дваіх» з'явіўся ў сеціве. На фота Хаакін Фенікс без клоўнскага грыму стаіць пад дажджом паміж людзьмі з рознакаляровымі парасонамі. Па адной з фанацкіх версій, гэта фрагмент музычнага нумара, якіх будзе нямала ў сіквеле нашумелага «Джокера» 2019 года, піша Tochka.by.

Хаакін Фенікс. Фота з інстаграма Тода Філіпса

Ужо вядома, што рэжысёрам зноў будзеТод Філіпс, а галоўнай зоркай стане персанаж Артур Флек, якога і сыграе Хаакін Фенікс. Не менш, а можа, і больш увагі фанатаў прыцягвае і роля Харлі Квін, бо яе ўвасобіць на экране спявачка і актрыса Лэдзі Гага.

Роля Джокера прынесла Хаакіну Феніксу першы ў яго жыцці «Оскар». Па выніках 2019 года за статуэтку «Найлепшая мужчынская роля» акрамя яго змагаліся Адам Драйвер («Шлюбная гісторыя»), Леанарда Ды Капрыа («Аднойчы ў… Галівудзе»), Джонатан Прайс («Два папы») і Антоніа Бандэрас («Боль і слава»).

Варта таксама зазначыць, што «Оскар» за Джокера ў фільме «Цёмны рыцар» у 2009 годзе быў прысуджаны Хіту Леджэру (за найлепшую мужчынскую ролю другога плана).

Аднак атрымаць Леджэр не змог. У студзені 2008 года геніяльны аўстралійскі акцёр памёр у 28 гадоў. Упершыню ў гісторыі «Оскар» тады прысудзілі пасмяротна.

Сам фільм «Джокер» з Феніксам разнеслі кінакрытыкі, а вось гледачы ацанілі вартасці: ён сабраў у сусветным пракаце больш за мільярд даляраў і заняў па гэтым паказчыку сёмы радок у спісе самых касавых стужак 2019 года.

Чытайце таксама:

Дырэктар «Беларусьфільма» назваў прэм'еры 2024 года

Новы «Знахар», рымейк суперхіта 1980-х. Што ў ім?

Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
04.10.2023
U svoj čas mnie spadabaūsia фільм «Джокер» з Феніксам, i jon byū mnie zrazumiely.
5
Угу /адказаць/
04.10.2023
Які сэнс траціць ской каштоўны час жыцьця на глядзеньне падману, дзе акцёрышкі выдаюць сябе за кагосьці іншага, а ў рэальным жыцьці зьяўляюцца ў большасьці наркаманамі і вар'ятамі?...
04.10.2023
То что Леджер умер от передоза лекарств, которые он сожрал сознательно, надо конечно писать. [усё так, але не ведаю, ці варта было пра гэта пісаць у тэксце пра Хаакіна Фенікса -- вэб-рэд.]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829