Знайсці
04.10.2023 / 16:301РусŁacБел

Каля траціны беларусаў сутыкаліся з узломам старонак у сацыяльных сетках

Кампанія Kaspersky правяла апытанне ў розных гарадах Беларусі і прыйшла да высновы, што 28% рэспандэнтаў рабіліся ахвярамі ўзлому ўліковага запісу ў сацыяльных сетках. У апытанні ўзялі ўдзел больш за 500 чалавек у Мінску, Магілёве, Гомелі, Віцебску, Гродне і Брэсце, паведамляе Office Life.

Як расказалі выданню ў кампаніі, яшчэ 14% удзельнікаў апытання адзначылі, што з падобнай праблемай сутыкаліся іх блізкія.

Спецыялісты Kaspersky падкрэсліваюць, што ўліковыя запісы могуць падвяргацца ўзломам не толькі ў выніку складаных шматступеньчатых кібератак. Часта зламыснікам спрыяе халатнасць карыстальнікаў.

Напрыклад, кожны трэці прызнаваўся, што перадаваў свае даныя для ўваходу блізкім, а не мянялі пасля гэтага пароля больш за палову рэспандэнтаў. Пры гэтым кожны чацвёрты выкарыстоўвае падобныя адзін да аднаго паролі ў розных сэрвісах і сацыяльных сетках, што палягчае задачу зламыснікам.

Каб абараніць уліковыя запісы ад узлому, эксперты па кібербяспецы рэкамендуюць:

  • ствараць складаныя ўнікальныя паролі. Надзейны пароль складаецца як мінімум з 12 сімвалаў, у ідэале — больш, і змяшчае спалучэнне вялікіх і малых літар, лічбаў і спецыяльных сімвалаў;

  • выкарыстоўваць двухфактарную аўтэнтыфікацыю ва ўсіх сэрвісах, дзе гэта магчыма;

  • нікому не паведамляць даных з СМС і push-апавяшчэнняў.

Чытайце таксама:

Следчыя Еўропы атрымаюць новы інструмент пошуку кіберзлачынцаў

На тэлефоне выдаўца сайта «Медуза» знайшлі шпіёнскую праграму. Хто і як паставіў — дыяпазон здагадак шырокі

Спынена самая маштабная кампанія Кітая па дэзынфармацыі ў сацыяльных сетках

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Мушчына 30 лет/адказаць/
04.10.2023
Компания Касперски это филиал Лубянки, половину от всех взломанных аккаунтов они сами взломали.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031