У Беларусі ў два разы павялічылася колькасць падробленых еўра
Нацыянальны банк Беларусі апублікаваў даныя аб фальшывых грашовых знаках, выяўленых беларускімі банкаўскімі работнікамі за першыя шэсць месяцаў 2023 года, піша Myfin.by.
Фота ілюстрацыйнае
Як паведамляе Нацбанк, у Беларусі за першае паўгоддзе выяўлена 402 фальшывыя купюры — гэта на 2,9% менш, чым за аналагічны перыяд 2022 года.
Асноўную масу падробак па-ранейшаму складаюць даляры ЗША — на іх долю прыпадае 86,5% выяўленых банкнот. На фальшывыя еўра прыпала 7,5%, расійскія рублі — 4,5%, беларускія рублі — 1,5%.
Колькасць падробленых даляраў вырасла на 0,6% (да 348 банкнот), а вось фальшывыя еўра сталі знаходзіць удвая часцей, чым у мінулым годзе (30 банкнот).
Колькасць падробак у расійскіх рублях скарацілася на 60,9% (з 46 да 18 банкнот), а ў беларускіх рублях засталася на тым жа ўзроўні (6 банкнот).
Адзначаецца, што ў студзені-чэрвені ўдалося выявіць падробленыя банкноты наміналам 500 еўра, чаго не здаралася ў першым паўгоддзі мінулага года. У той жа час у 2,2 разу часцей сталі падрабляць купюры вартасцю 50 еўра і ў 2 разы часцей — 200 еўра.
Сярод выяўленых падробленых беларускіх рублёў аказаліся нават дзве банкноты ўзору 2000 года наміналам 20 тыс. рублёў.
У цэлым больш за дзве траціны падробленых купюр выяўлялі ў сталіцы, а ў цэлым яны сустракаліся ў першым паўгоддзі ў 39 населеных пунктах Беларусі.
Чытайце таксама:
Без уліку дэнамінацый курс даляра дасягнуў 333 мільёнаў рублёў
Даляр сёння абнавіў гадавы максімум
У жыхара Лёзна хочуць канфіскаваць 400 тысяч рублёў, заробленых на крыптавалютах





