Знайсці
04.10.2023 / 17:244РусŁacБел

«Пачаўся фільм — з залы сталі сыходзіць людзі». Беларус расказаў, як людзі праглядаюць карціну «На іншым беразе»

«Кажуць, кіно «На іншым беразе» ў Беларусі сабрала каля 600 тысяч рублёў за два тыдні пракату. Здзіўляюся я гэтым лічбам, бо гараджане не плацяць нічога», — напісаў жыхар Жодзіна ў выданне Ex-press.by пра новую прапагандысцкую карціну.

Фота: тэлеграм-канал БелАЗа

«Паказы бясплатныя, так бы мовіць, за кошт прафсаюза. Прынамсі, у жодзінскі кінатэатр «Юнацтва» на гэтае кіно нас угаворвалі пайсці… І людзі хадзілі, бо, як кажа мой сябар: «Бясплатна можна паглядзець — ворагу не плаціш, затое ведаеш у твар».

Ну што. Сабраліся мы, ідэолагі нас пафатаграфавалі. Прыкольна, што першымі занялі ўсе крайнія месцы — тыя, што бліжэй да выхаду. Пачаўся фільм — з залы сталі сыходзіць людзі. Людзі «адзначыліся» перад ідэолагам і сышлі.

А мы з жонкай вырашылі даглядзець да канца, бо тэма памежжа з Польшчай нам блізкая: мой дзед і сваякі жонкі з тых краёў. Мы чулі з першых вуснаў пра тое, як там жылося ў перыяд, пра які фільм.

Скажу шчыра: фільм «На іншым беразе», мякка скажам, — самадзейнае цяп-ляп. Аўтар сцэнарыя гэтага кіно — Іван Крываручка. І я пацвярджаю — дакладна Крываручка!

Тонкім знаўцам кіно і людзям, знаёмым з беларускай гісторыяй, там рабіць няма чаго, яны не будуць у захапленні.

У фільме няма матыву, сюжэт дзіўны. Акцёрская гульня — нібы ў самадзейным тэатры. Толькі адна-адзіная актрыса спадабалася — польскую пані грала.

А наогул, тым, хто любіць расійскія серыялы, магчыма, гэты фільм прыйдзецца даспадобы. Ёсць жа людзі, пазбаўленыя пачуцця праўды і абыякавыя да рэальных праблем — вось яны і могуць атрымаць асалоду ад гісторый, дзе палякі малююцца як злыдні і ворагі.

Калі мы выйшлі з «Юнацтва», мая жонка выбачылася і сказала: «бл…дзь», — завяршыў свой аповед жодзінец.

Чытайце таксама:

Дырэктар «Беларусьфільма» назваў прэм'еры 2024 года

«На іншым беразе» ў Мінску папулярнейшы за «Барбі» і «Опенгеймера» — Кінавідэапракат

Шмат клічнікаў і капслокаў. Так выглядаюць заклікі педагогаў да наведвання прапагандысцкага фільма

Паглядзелі фільм «На іншым беразе». Расказваем сюжэт і тое, што пабачылі ў кінатэатры

Галоўнае — каб у фільма быў хэпі-энд. БРСМ звадзіў «Міс Беларусь» на прэм'еру прапагандысцкай карціны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
даведка/адказаць/
04.10.2023
«На другом берегу» по программе стоял вчера в десять вечера в сетке показа БТ, но его неожиданного сняли.
17
mikola/адказаць/
04.10.2023
idyioty ! Ni razumeiuc dobrae praudzivae Kino ! Dobrae Mastactva !
0
Кінаман/адказаць/
04.10.2023
Гатовае апісанне гэтага "шэдэўра" для Вікіпедыі)))))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031