Знайсці
04.10.2023 / 18:541РусŁacБел

Працяг аблавы ў Ваўкавыску: паказалі яшчэ шасцярых затрыманых

Агулам вядома пра 15 затрыманых падчас апошняй аблавы ў горадзе, але, імаверна, іх болей.

Затрыманыя ў Ваўкавыску. Злева направа: Віктар Кручкоўскі, Валерый Грыгорчык, тры невядомыя мужчыны. Фота: старонкі «УКантакце» затрыманых, відэа ГУБАЗіК

Затрыманні ў Ваўкавыску адбываліся цягам цэлага тыдня, з 25 верасня да 1 кастрычніка. Сілавікі апублікавалі тры відэа з арыштаванымі жыхарамі.

У апошнім з іх, якое апублікавалі сёння, паказалі шэсць чалавек. Вядомыя імёны дваіх затрыманых — гэта 37-гадовы Віктар Кручкоўскі і 44-гадовы Валерый Грыгорчык. 

Дваіх з затрыманых, сярод якіх Віктар, вінавацяць у тым, што ў 2020-м яны выходзілі на пратэсты і «распаўсюдзілі экстрэмісцкія матэрыялы». Астатніх мужчын вінавацяць толькі ў «распаўсюдзе экстрэмізму».

Праваабаронцы звязваюць актыўнасць сілавікоў у Ваўкавыску з інцыдэнтам, які адбыўся днямі ў горадзе. Па інфармацыі «Вясны», на адным з выклікаў (бытавая сітуацыя, не звязаная з палітычным пераследам) быў збіты супрацоўнік міліцыі. Пасля гэтага ў горад адправілі сілавікоў з Мінска і Гродна, якія і пачалі «зачыстку».

Імаверна, лік затрыманых ідзе на дзясяткі — паказалі толькі пятнаццаць затрыманых, але ёсць падставы меркаваць, што іх болей. Звычайна ГУБАЗіК паказвае толькі частку людзей. Мінулую партыю затрыманых паказвалі 28 верасня.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд

Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд

Чарговая хваля брутальных затрыманняў у Ваўкавыску і ваколіцах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Недальнабачны калгасьнік/адказаць/
05.10.2023
Лукашэнка спрабуе арыштаваць усю Беларусь. Тады ня будзе нікому зарабіць яму багацьце. У Умкі ня будзе сабачная ежа, а «Бацька» будзе галадаць як жабрак.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031