Знайсці
05.10.2023 / 12:164РусŁacБел

Укласці дамову з мабільнымі аператарамі цяпер можна дыстанцыйна. Што для гэтага трэба

Мабільныя аператары Беларусі атрымалі магчымасць укладаць дамовы з карыстальнікамі дыстанцыйна. Яны цяпер змогуць праводзіць дыстанцыйную ідэнтыфікацыю паўналетніх карыстальнікаў, піша smartpress.by.

Фота: Наша Ніва

Для гэтага карыстальнікі павінны:

  • даць аператару тэкставыя звесткі з пашпарта і відэа з перагортваннем старонак пашпарта;
  • калі дакумент біяметрычны, то фатаграфію дакумента.

Мабільны аператар павінен:

  • праверыць праўдзівасць дакументаў карыстальніка;
  • забяспечыць захоўванне гэтых звестак.

Актывацыя паслугі будзе праведзена пасля пацверджання праўдзівасці даных карыстальнікаў і ўкладання дамовы.

Але ёсць адно маленькае «але» — падключыць міжнародны роўмінг абанент можа толькі пры асабістай прысутнасці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
3
Робэрт/адказаць/
05.10.2023
Усё адно, усё лайно. У нормальных краінах павінна быць магчымасць карыстацца сувязью не надавая пашпартныя асабістыя звесткі. То-бок проста ўставіўшы карту ў тэлефон. Вось як на Украіне напрыклад.
0
Вася/адказаць/
05.10.2023
Робэрт, а как гуюбазики потом будут искать людей? Увольнять придётся дармаедов
05.10.2023
Kab uzo gety Zahad zachlopnujsa..My janu z Rasijaj dapamozam
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031