Знайсці
05.10.2023 / 17:074РусŁacБел

У момант удару па кавярні ў Харкаўскай вобласці там праходзілі памінкі — МУС Украіны

Падчас выбуху ракеты ў вёсцы Граза Купянскага раёна людзі знаходзіліся ў кавярні на памінках, паведаміў міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка.

Фота: адміністрацыя Харкаўскай вобласці

«Там былі памінкі па памерлым аднавяскоўцы. Усяго ў вёсцы 300 жыхароў, па адным з кожнага двара былі на памінках», — сказаў Кліменка ў эфіры ўкраінскага агульнанацыянальнага тэлемарафону.

Паводле апошняй інфармацыі, ахвярамі ракетнага ўдару сталі 49 чалавек, уключаючы шасцігадовага хлопчыка. Яшчэ сем чалавек былі параненыя. 

Чытайце таксама:

Удар ракеты па кавярні і краме на Харкаўшчыне: 49 загінулых

«Мы закопваемся жыўцом у зямлю, каб прыняць смерць». Як байцы ўкраінскага ГУР выконваюць свае спецаперацыі

Расіяне ўначы атакавалі Днепрапятроўскую вобласць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
16
Абуральна
8
05.10.2023
ром, тебе и твой семье того же
1
Пусть земля тебе будет пухом/адказаць/
05.10.2023
ром, книгу Волочковой тоже читал " Я и бал"?
0
Ціха будзь, смаркач!/адказаць/
05.10.2023
ром, Якую брахню ты пішаш. Пастаў сябе на месца бяззбройных, безабаронных дзяцей, жанчын і мужчын, якіх «праваслаўная Расея, больш хрысьціянская, чым Захад» забівала ў гэтым грахоўным, крымінальным, крыважэрным, садысцкім справе тэрарызму й генацыду.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930