Знайсці
13.10.2023 / 09:017РусŁacБел

Беларусы цяпер змогуць купіць для асабістага карыстання «Танк»

Гаворка пра навінку кітайскіх аўтавытворцаў, якую прывезлі ў Беларусь.

Tank 500. Фота: intercargo.by

Уседарожнікі з КНР Tank афіцыйна прадставілі на выставе Auto Expo 2023. Рэалізацыяй некалькіх відаў аўтамабіляў з такой назвай зоймуцца афіцыйныя дылеры Haval і GWM у Мінску. Такім чынам, атрымліваецца, што ў аўтасалонах сталіцы можна будзе купіць Tank, піша Tochka.by.

Пакуль на беларускі рынак прыгналі дзве разнавіднасці — Tank 300 і 500.

Tank 300 мае ўзмоцненую платформу ўласнай распрацоўкі канцэрна Great Wall Motor. Разганяе яго двухлітровы турбіраваны рухавік магутнасцю 220 к. с., а дапамагае ў гэтым васьміступеньчатая КПП. 

Іншая мадэль — Tank 500 — больш магутная і выглядае эфектна. Акрамя таго, аўто абсталяванае шасціцыліндравым рухавіком V6 аб'ёмам 3,0 л з камбінаваным упырскваннем паліва.

Цана ў Беларусі ў салонах пакуль не называецца, але іншы дылер прапануе аўто па цане ад 82 тысяч даляраў.

Цана як для сапраўднага міні-танка для асабістага карыстання, як казаў калісьці вядомы сатырык.

Чытайце таксама:

Багатыя таксама плачуць. У Беларусі хочуць увесці падатак на звышпрыбыткі і дарагія аўто

У Мінску паказалі метанавы Geely Emgrand 7. Такія аўто могуць зацікавіць таксістаў і фірмы, але есць нюанс

Як кітайскі BYD стаў самай вялікай пагрозай для Tesla

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
ЯНКА/адказаць/
15.10.2023
мазаічная газэта, гэта самы лепшы стыль, вам не зразумець...
1
мазаічная газэта/адказаць/
15.10.2023
што мне не зразу мець? "стыль" ваш назыаецца выпеньдрожны
0
даведка /адказаць/
23.10.2023
Похожий служебный тёмного цвета у премьер-министра Романа Головченко.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031