Знайсці
23.10.2023 / 17:378РусŁacБел

Вядоўца Дзмітрый Кахно разыграў у інстаграме білеты на канцэрт Праснякова, які падтрымлівае вайну, — падпісчыкі абурыліся

Папулярны беларускі вядоўца Дзмітрый Кахно вырашыў разыграць шэсць квіткоў на тры розныя канцэрты ў Мінску. Але не ўсім падпісчыкам спадабалася, што сярод артыстаў у гэтым розыгрышы аказаўся і Уладзімір Праснякоў, які не раз публічна ўхваляў вайну Расіі ва Украіне.

Уладзімір Праснякоў ніколі не хаваў сваёй пазіцыі адносна вайны: ён казаў аб тым, што Айчыну трэба падтрымліваць у любой сітуацыі. Спявак выступае ў бальніцах для раненых расійскіх салдат, а таксама перыядычна пералічвае частку грошай, атрыманых ад продажу квіткоў на свае канцэрты, на падтрымку вайны.

Пазіцыя астатніх двух артыстаў, на канцэрты якіх прапаноўвалася выйграць квіткі, — Хамалі і Кангі — наконт вайны не такая відавочная.

Трэба адзначыць, што абсалютная большасць падпісчыкаў Кахно ўзрадавалася розыгрышу квіткоў і з задавальненнем паўдзельнічала ў ім. Але знайшліся і тыя, хто выказаў абурэнне: «Сур’ёзна? Хто з іх не падтрымлівае ўварвання ва Украіну?», «Сапраўднае Кахно…», «Трэба ж, Дзмітрый, як хутка вы на ўсё забыліся. А я вось выдатна памятаю ўсе «заслугі» Праснякова і Падольскай. Вы б яшчэ на Лепса білеты падарылі, чаго ўжо там. Я разумею, вы з'ехалі з Беларусі і спрабуеце будаваць кар'еру ў Расіі. У кожнага свой шлях. Але ўсё роўна павінны быць хоць нейкія тармазы. А то такімі тэмпамі хутка даедзеце і да Марыупаля, як Шэпелеў».

Кахно праігнараваў крытычныя заўвагі, падзякаваў усім за ўдзел і паабяцаў праводзіць розыгрышы часцей.

Дзмітрый Кахно ў 2020 годзе напісаў у інстаграме пост «Так нельга!» — тады вядоўцу абурыў жорсткі разгон людзей, якія стаялі ў чарзе ў краму Symbal.by. З-за гэтага ён даволі хутка застаўся без працы на тэлебачанні.

У пачатку верасня 2020 года міліцыя затрымала тэлевядоўцаў Дзмітрыя Кахно і Дзяніса Дудзінскага за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. Іх двойчы судзілі: першы раз Кахно атрымаў 10 сутак, а другі — вялікі штраф.

Фактычна страціўшы магчымасць працаваць у Беларусі, Дзмітрый Кахно разам з жонкай і дзецьмі з’ехаў у Расію. Тады паведамлялася, што ён стане вядоўцам папулярнага шоу «Халасцяк» на тэлеканале ТНТ. Але амбіцыйным планам перашкодзіў каранавірус: перад самым пачаткам здымак Дзмітрый захварэў на COVID-19, таму вядоўцам шоу стаў іншы чалавек.

У інстаграме Кахно піша, што ён уваходзіць у топ-100 найлепшых вядоўцаў Расіі.

Чытайце таксама:

Беларускі шоўмен Зміцер Кахно на два дні паляцеў у Казахстан «у звычайную паездку». А там пачалося самае пекла

Тэлевядучага Дзмітрыя Кахно зноў судзілі — за тое, што здарылася 11 верасня, калі ён адбываў арышт на Акрэсціна

Затрымалі звольненых за свае выказванні з тэлебачання Дзяніса Дудзінскага і Дзмітрыя Кахно

Ганна Стафановіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Ганьба канешне/адказаць/
23.10.2023
За пару соцен вазьму твой rolex, так i быць, купiш сабе хавкi, паешь. бырла, зальеш з такiмi ж. пауно iх сюды прыехала
1
Бобр/адказаць/
23.10.2023
Вот накинулись, может билет на Преснякова для проигравших был
0
Дедушка/адказаць/
24.10.2023
Поролон вместо мозгов.. что еще про таких сказать...
ни мозгов, ни чести, ни совести...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера