Знайсці
02.11.2023 / 23:596РусŁacБел

Школьнікі абменьваліся дыпфэйкавымі порна сваіх аднакласніц. І іх не змаглі пакараць

Анлайн-інструменты на аснове штучнага інтэлекту прывялі да пашырэння сярод школьнікаў новай «забавы», пакарання за якую пакуль што не існуе.

Як піша The Wall Street Journal, шырокі розгалас атрымаў выпадак, які адбыўся ў школе ў багатым прыгарадзе Нью-Ёрку Уэстфілдзе (штат Нью-Джэрсі). Дзяўчаты даведаліся аб тым, што хлопцы дзеляцца ў групавых чатах дыпфэйкавымі порна з выявамі сваіх аднакласніц.

Аднак вінаватыя пакуль не панеслі ніякага пакарання. Да таго ж, стаўленне бацькоў да гэтага выпадку таксама падзялілася. Адны патрабуюць суровага пакарання вінаватых, спасылаючыся на тое, што іх дочкі адчувалі сябе зняважанымі. Другія лічаць, што гэта проста падлеткавы прыкол, які можна пакінуць без увагі.

Справай занялася паліцыя, а сенатар штата папрасіў пракурора акругі разабрацца ў ёй.

Чаму падлеткам удаецца ствараць порна-дыпфэйкі

Як распавёў выданню Бэн Колман (Ben Colman) — выканаўчы дырэктар кампаніі Reality Defender, якая дапамагае розным установам і фірмам выяўляць фэйкавыя выявы, створаныя пры дапамозе штучнага інтэлекту (ШІ), нягледзячы на тое, што генератары выяваў ад такіх кампаній, як OpenAI, Dall-E і Adobe’ s Firefly маюць настройкі мадэрацыі, якія забараняюць карыстальнікам ствараць порнавыявы, на прасторах інтэрнэту існуе шмат інструментаў, якія дазваляюць замяніць твар ці «зняць адзенне».

Па словах Колмана, паколькі гэтыя службы выкарыстоўваюць агульнадаступнае праграмнае забеспячэнне з адкрытым зыходным кодам, вельмі цяжка, калі не немагчыма забяспечыць рэалізацыю мадэрацыі і выканання тэхнічных абмежаванняў. 

Больш за 90% такіх падробленых выяваў складаюць порна-дыпфэйкі. Пры гэтым, па словах эскпертаў, для чалавечага вока амаль немагчыма адрозніць рэальны здымак ад падробкі. Папулярныя сацыяльныя сеткі кшталту SnapChat і TikTok, абавязаліся працаваць з урадавымі органамі, каб спыніць распаўсюд такіх выяваў.

Што рабіць з порна-дыпфэйкамі?

Эксперты адзначаюць, што кейс, звязаны з дыпфэйкамі, настолькі новы, што федэральнае заканадаўства пакуль не распрацаванае. Толькі ў асобных штатах (Вірджынія, Каліфорнія, Мінесота і Нью-Ёрк) забаронены распаўсюд дыпфэйкавага порна, а ахвяры маюць права падаць у суд на яго стваральніка.

Спецыялісты адзначаюць, што ў выпадку дыпфэйкавых выяваў са школьніцамі могуць быць выкарыстаны законы, якія тычацца матэрыялаў аб сэксуальным насіллі над дзецьмі і забараняюць сэксуальныя сцэны з выявамі непаўналетніх.

Як паведамляе выданне, на гэтым тыдні адміністрацыя Байдэна ў рамках урадавай пастановы аб штучным інтэлекце заклікала прадухіліць выкарыстанне генератыўнага ШІ для стварэння матэрыялаў, якія змяшчаюць сцэны сэксуальнага гвалту над дзецьмі або «няўзгодненыя інтымныя выявы рэальных людзей».

Выданне згадвае, што ў ЗША ўжо адбыўся адзін судовы працэс, звязаны з дыпфэйк-порна, на якім паказаныя старшакласніцы.

У красавіку гэтага года 22-гадовы жыхар Лонг-Айленда быў прысуджаны да шасці месяцаў турмы за тое, што стварыў і размясціў фэйкавыя выявы дзяўчат са сваёй былой школы, а таксама асабістую інфармацыю пра іх. Арыгінальныя фатаграфіі былі зроблены, калі дзяўчаты вучыліся ў сярэдняй і старшай школе.

Па словах адной з пацярпелых вучаніц школы ў Уэстфілдзе, апісаны выпадак прымусіў яе аднакласніц перагледзець сваё стаўленне да таго, што яны размяшчаюць у інтэрнэце, улічваючы, што немагчыма пракантраляваць будучае выкарыстанне здымкаў. Некаторыя, па яе словах, выдалілі свае ўліковыя запісы ў сацыяльных сетках.

Выпадак са школьнікамі ў Уэстфілдзе не адзіны. У верасні гэтага года паведамлялася аб падобным выпадку ў маленькім правінцыйным горадзе Іспаніі Альмендралехо. Там пацярпелі амаль 30 дзяўчат ад 11 да 17 гадоў. Вінаватымі былі прызнаны 11 хлопчыкаў 12—14 гадоў. Аднак з-за адсутнасці заканадаўчых нормаў цяжка класіфікаваць тое, што яны нарабілі, і прызначыць пакаранне.

Чытайце яшчэ:

ЕС абароніць грамадзян ад штучнага інтэлекту законам: ніякіх «сацыяльных рэйтынгаў», распазнаванне твараў толькі па рашэнні суда

Як у Францыі спрабуюць абмежаваць доступ непаўналетніх да парнаграфіі

Парнаграфічныя дыпфэйкі: каго асудзяць першым?

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
11
Ха-ха
12
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
14
03.11.2023
Жорж, IA taksama be zrazymey. Tam goto feiki abo video feiki?
04.11.2023
"красная плёнка — легенда, имевшая хождение среди подростков советского союза 1970-80-х годов. мальчики пугали девочек, а иногда и девочки пугали мальчиков, что сфотографировав их на такую пленку, на фото они получатся без одежды. эта забава доставляла много разнообразных волнительных впечатлений. где-то верили, что если стекло покрасить кровью летучей мыши, то эффект должен быть тот же что и от красной пленки.
Более грамотные уточняли, что пленка эта не красная, а инфракрасная и что стоит она на вооружении в спецслужбах. Гражданам на западе была доступна инфракрасная пленка «Эктахром» производства компании «Кодак» (Kodak Ektachrome Infrared Aero Film).
Предназначалась она для военной аэрофотосъемки, что не мешало использовать ее фотолюбителям. Пленка отчасти была чувствительна к некоторым цветовым компонентам видимого света, что в сочетании с инфракрасной составляющей позволяло получать причудливые фантастические картинки. При домашней печати, ванночки с проявителем и фиксажем нужно было обертывать фольгой, так как пластмасса пропускала инфракрасные лучи.
Проникающая способность её ближнего инфракрасного диапазона (700-900 нанометров) позволяла заглядывать под одежду. Инфракрасный «Кодак» (впрочем, как и обычный) в советские времена продавался только за границей, пользовали его фотографы-энтузиасты, снимая, в основном, пейзажи. Об эротическом применении мечтали только подростки в СССР."

так - было такое) нас, дзяўчынак, хлопчыкі гэтым пужалі (шантажавалі?). мы і верылі, і не верылі. не верылі больш
09.11.2023
idyioty...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера