Знайсці
04.11.2023 / 14:475РусŁacБел

Як стаць чараўніком для дзяцей палітвязняў? Cтартавала «Калядная пошта»

Напярэдадні Калядаў фонд «Краіна для жыцця» разам з ініцыятывамі Dissidentby, Littouwin Lions club, Politzek.me, Народнымі амбасадамі Беларусі ды Аб’яднаннем беларусаў у Амерыцы (ABA) абвясцілі пра адкрыццё «Каляднай пошты» для дзяцей палітзняволеных.

Дзеці палітвязняў могуць намаляваць ці напісаць у лісце пра падарунак, які хацелі б знайсці пад навагодняй ялінкай. Для ўдзелу ў акцыі трэба запоўніць форму па спасылцы.

А кожны з вас можа стаць тым самым чараўніком, які здзяйсняе жаданні. І падарыць дзіцяці тое, пра што яно так марыла. Да акцыі можна далучыцца з любой часткі свету. Зрабіць гэта можна па спасылцы.

Умовы дабрачыннай акцыі:

  • ліст могуць напісаць дзеці палітвязняў ва ўзросце да 16 гадоў;
  • дзеці палітвязняў, што вызваліліся, ва ўзросце да 16 гадоў;
  • таксама прымаюцца заяўкі для дзяцей з асаблівасцямі да 19 гадоў.

Збор заявак будзе доўжыцца месяц, да 3 снежня.

Давайце разам падорым цеплыню і клопат дзецям, чые мама ці тата зараз за кратамі, заклікаюць арганізатары акцыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Ганна/адказаць/
04.11.2023
Прамое Дзеянне, зяйдзіце на сайт Вясны, там павінны быць усе адрасы.
0
Ёсьць рацыя/адказаць/
04.11.2023
Прамое Дзеянне, згода! Сям'і сп. Севярынца, сям'і ягонага шматдзетнага брата па веравызнаньні, шматпакутнае сям'і Лосікаў, сям'і пакутніка Пушкіна.
0
асоба цынічная/адказаць/
04.11.2023
шэў, а дзе аХвяраванні на
шматпакутных вашых7
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031