Знайсці
05.11.2023 / 11:536РусŁacБел

Затрымалі брата палітолага Карбалевіча. Прымушалі адрачыся брата, ён не пагадзіўся

Па Гомельшчыне пракацілася хваля затрыманняў. За краты трапілі дзясяткі людзей, піша «Гомельская вясна».

Валер Карбалевіч. Фота: Наша Ніва

Супрацоўнікі САХР з Мінска з пачаткам так званых «антытэрарыстычных» вучэнняў праехаліся па Рэчыцкім раёне. Там затрымалі брата палітолага Валера Карбалевіча разам з жонкай. Іх прымушалі запісаць відэа, але сям'я не згадзілася.

Пасля іх забралі ў ІЧУ, пратрымалі 72 гадзіны, але асудзіць не паспелі, бо затрыманых у той дзень было шмат. Вядома, што пары выдалі позвы ў суд на 10 лістапада. У жонкі забралі тэлефон: там у «Аднакласніках» нібыта знайшліся падпіскі на «Радыё Свабода».

Таксама перад выходнымі на чарговыя 15 сутак асудзілі бацьку аднаго з самых маладых палітвязняў Мікіты Залатарова — Міхаіла Лапунова.

Яго абвінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкай прадукцыі». Гэта ўжо шосты 15-суткавы арышт запар. Агулам мужчына правядзе за кратамі не менш за 90 сутак — тры месяцы.

Чытайце таксама:

Затрымалі мужчыну, які ездзіў з украінскай стужкай

Васіля Палякова арыштавалі на 15 сутак

Затрымалі студэнта Беларускага інстытута правазнаўства. І высмейваюць сэксуальна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
82
0
Вітольд/адказаць/
05.11.2023
Адно з абвінавачванняў будучага трыбуналу над лукашызмам будзе гучаць:
- Сістэматычныя затрыманні і зняволенне сваякоў апазіцыйных палітычных актывістаў і грамадскіх дзеячоў і ўтрыманне іх у якасці закладнікаў
1
Чаркашкварка/адказаць/
05.11.2023
[Рэд. выдалена]
1
выбор невелик/адказаць/
06.11.2023
Вітольд,не получится, для агрофюрера либо диктатура(абсолютная власть) либо смерть...Ведь видьмо хуссейна и каддафи "висит сзади"....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031