Знайсці
05.11.2023 / 19:09РусŁacБел

У Краснапольскім раёне перакулілася аўто. Кіроўца загінуў

У машыне была яшчэ 61-гадовая пасажырка.

Фота: УУС Магілёўскага аблвыканкама

Сёння каля 12:20 на 119 км аўтадарогі Буда-Кашалёва — Чачэрск — Краснаполле 62-гадовы гамельчук на Opel праязджаў небяспечны паварот і не справіўся з кіраваннем. Аўто з'ехала ў кювет і перакулілася, паведамляе УУС Магілёўскай вобласці.

Фота: УУС Магілёўскага аблвыканкама

Кіроўца ад атрыманых траўм памёр у бальніцы. З ім была 61-гадовая пасажырка. Ёй аказалі медыцынскую дапамогу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031