Знайсці
06.11.2023 / 12:2815РусŁacБел

У Ровенскай вобласці пабачылі вайсковую калону пад БЧБ-сцягамі. Што гэта было?

5 лістапада ў сеціве з'явіліся фота і відэа з калонай вайсковых джыпаў, пікапаў і грузавікоў пад бел-чырвона-белымі сцягамі. На транспарце таксама бачны нанесены шасціканцовы крыж Еўфрасінні Полацкай. 

Сцвярджалася, што відэа знята ў Ровенскай вобласці Украіны і што калона едзе ў бок беларускай мяжы. Гэты рэгіён мяжуе з Беларуссю ў раёне Пінска і Лунінца.

Хто арганізаваў рух гэтай калоны?

«Не ведаем, але прыгожа», — адказалі «Нашай Ніве» ў прэсавай службе Палка Каліноўскага.

«Гэта ІПСА (інфармацыйна-псіхалагічная спецыяльная аперацыя — НН)», — патлумачыў нам Генадзь Манько, кіраўнік місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве.

Генадзь Манько. Фота: «Радыё Свабода».

На ўдакладняльнае пытанне, хто арганізаваў гэтую спецаперацыю і ці ўдзельнічалі ў ёй беларусы, Манько адказаў, што яму гэта невядома.

«Нашы добраахвотнікі шматзначна ўсміхаюцца», — адказаў Манько.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
227
Панылы сорам
2
Ха-ха
23
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
5
2
Бэча Бэшнік/адказаць/
07.11.2023
Клаўдзі Дуж-Душэўскі, гэтае найменне дэмакратычны рух ўжо, бадай, перапрысвоіў.
0
Кажан/адказаць/
07.11.2023
Клаўдзі Дуж-Душэўскі, дзякуй пану. Хоць адзін чалавек аказаў пашану нашаму Бел-Чырвона-Беламу Сьцягу. Сьцягу свабоды й Незалежнасьці нашае, але пакуль што паярэмленай, Краіны.
1
тацяна/адказаць/
08.11.2023
Мусім быць больш паважлівымі да сябе і нашых сымбаляў, тады будзем паважанымі іншымі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930