Знайсці
06.11.2023 / 12:4710РусŁacБел

«Ён проста сіні ўжо». У Віцебску падчас трэш-стрыму памёр чалавек

У Віцебску некалькі гадоў існуе некалькі каналаў на ютубе пра жыццё мясцовых прыхільнікаў азартных гульняў. Паміж ролікамі пра падарожжы, паходы на футбол і розныя даволі бяскрыўдныя актыўнасці, арганізатары ладзілі трэш-стрымы, падчас якіх удзельнікі за грошы пілі алкаголь і рабілі розныя заданні. Чарговая трансляцыя скончылася трагедыяй.

Адзін з такіх каналаў называецца «Околоконторы», у ім крыху менш за 5 тысяч падпісчыкаў. Ён адгалінаваўся ад больш паспяховага канала «Джэнтльмены фартуны» з 56,5 тысячы, але героі ў абодвух каналаў адныя і тыя ж — віцебскія лудаманы і алкаголікі.

Учора ўвечары на канале праходзіў стрым, які скончыўся трагедыяй. У анонсе трансляцыі ўдзельнікі заяўлялі, што гатовыя за грошы рабіць любыя заданні, у тым ліку выпіць нагбом бутэльку гарэлкі.

Адзін з удзельнікаў зрабіў гэта і адразу страціў прытомнасць. Яго паклалі на канапу і працягнулі стрым. Праз працяглы час гледачы заўважылі, што чалавек пасінеў, але ніхто не рэагаваў.

Калі звярнулі ўвагу, было ўжо запозна. Запіс трансляцыі з каналу аператыўна выдалілі, але па тэлеграм-каналах распаўсюджваюцца відэа, як чалавека спрабуюць рэанімаваць.

Раніцай на каналах з'явіліся спачуванні з нагоды смерці Аляксея Куціса па мянушцы Шлюзберы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
89
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
10
Абуральна
8
4
Вероятный /адказаць/
06.11.2023
Проста ідэальны северо-западны лёс. Ужо можна сказаць, што нябожчык захаваў адданасць русскому міру да канца, няспынна пашыраў яго і не выйшаў па-за яго ані на хвіліначку свайго жыцця. Колькі сярод нас такіх, незаўважных ды неўшанаваных рупліўцаў? Хіба што большасць. Але робяць яны сваю працу штодзённа, шчыра і не за грошы. Не бяда, што жывуць небагата, пакутуюць, рана паміраюць, часам нават збіваюцца са шляху ды абражаюць сваіх гаспадароў у невероятных чатах, але ў выніку толькі задзякі ім дагэтуль жыве й мацуецца русскій мір на северо-западной зямлі! 

Мяркую, дзяржава магла б зладзіць пачэснае пахаванне з салютам і асвятленнем у медыях. Архіў канала мусіць быць захаваны і пераданы ў Нацыянальны мастацкі музэй. 
3
умка/адказаць/
06.11.2023
любят до смерті?)
07.11.2023
idyioty...........
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930