Знайсці
06.11.2023 / 16:5517РусŁacБел

Мужчына на мяжы спытаў, як задэклараваць валюту, прайшоў для гэтага адзін метр «зялёнага калідора» і атрымаў канфіскацыю 10 тысяч еўра

Здарэнне адбылося на беларуска-літоўскай мяжы ў пачатку кастрычніка. Мужчына заязджаў у Беларусь на ровары. Ён увозіў каля 20 тысяч еўра, а таксама беларускія рублі. Мужчына спрабаваў спытаць у мытніка, як яму задэклараваць грошы. Але ў выніку пазбавіўся іх.

27 кастрычніка 2023 года суддзя Гродзенскага абласнога суда разгледзеў на адкрытым судовым пасяджэнні скаргу мужчыны на пастанову суда Кастрычніцкага раёна г. Гродна ад 6 кастрычніка 2023 года.

Мужчына пісаў у хадайніцтве, што пакаранне не адпавядае парушэнню, што ён не меў намеру хаваць грошы, што пасля праходжання пашпартнага кантролю падышоў да супрацоўніка мытні, каб спытаць, як задэклараваць грашовыя сродкі.

Мужчына ўказаў, што мае на ўтрыманні пяцярых непаўналетніх дзяцей, адно з якіх з інваліднасцю, што грошы ён вёз для будаўніцтва дома, што ён ніколі не прыцягваўся да адказнасці.

Суд пакінуў рашэнне папярэдняй інстанцыі — штраф у памеры 5 базавых велічыняў (185 рублёў), а таксама канфіскацыя каля 10000 еўра.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
30
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
12
Абуральна
84
0
Кацап/адказаць/
06.11.2023
Бобо, не месите все в кучу, кони люди бмв инвалиды многодетные, ещё там что у вас по списку, айтишники наверно, но один же вы умный разумный и ваще никогда не ошибаетесь, я вот лет 15 езжу через границу через зеленый коридор, и я понятия не имею, как там что при случае чего декларировать, а спросить у этих собак - уж не знаю, такое себе. Вот человек и спросил
0
Сумна/адказаць/
06.11.2023
Что еще можно ждать от этих ... в погонах. Им все равно ...
07.11.2023
Всё правильно. Надо было всё забрать. Он забыл куда ехал? Остальным совет: берите побольше денег когда будете возвращаться. Весь мир санкции вводит а они сутками бабки режиму возят. Молодцы. Что сказать.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930